Лента новостей Мероприятия

Ініцыятары "Народнага рэферэндуму" паразмаўлялі з людзьмі на Докшыцкай аўтастанцыі

26 Октября 2013, 11:11
696 просмотров, 1 комментарий

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, намеснік старшыні “Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч і сябра кампаніі “Гавары праўду!” Сяргей Вазняк наведалі 25 кастрычніка Докшыцы.

На Докшыцкай аўтастанцыі палітыкі абмеркавалі з грамадзянамі ідэю “Народнага рэферэндума”, правесці які прапануюць дэмакратычныя арганізацыі. Дзеячы распыталіся людзей аб праблемах, якія іх хвалююць, раздалі ім улёткі.

“Людзі ўспрынялі нас пазітыўна. Адна жанчына нават ведала пра “Народны рэферэндум”, Аднак выказваліся больш стрымана, больш асцярожна, чым у Глыбокім, - кажа Аляксей Янукевіч. – Казалі пра мясцовыя праблемы, пра медыцыну, пра складанасці з нарыхтоўкай кармоў для хатняй жывёлы, аднак не абагульнялі гэтыя пытанні да маштабу краіны”.

Палітыкі наведалі таксама Глыбокае, дзе сустракаліся з прадпрымальнікамі, паведамляюць westki.info.

У Докшыцкім раёне няма суполак дэмакратычных партый, тут практычна адсутнічае незалежная грамадская актыўнасць. Апошні раз апазіцыйныя палітыкі з Мінска заязджалі ў Докшыцы ў 2005 годзе, калі адбывалася падрыхтоўка да Кангрэса дэмакратычных сілаў.

Ініцыятыву правесці “Народны рэферэндум” абвесцілі партыя БНФ, “Рух “За Свабоду”, кампанія “Гавары праўду!”, партыя БСДП (Г). Паводле задумы палітыкаў, на рэферэндуме народ павінен вырашыць самыя важныя для краіны пытанні. Каб даведацца, што хвалюе народ і якія пытанні варта вынесці на рэферэндум, палітыкі ездзяць па рэгіёнах і размаўляюць з людзьмі.

Последние новости