Лента новостей СМИ о Референдуме

Ініцыятары “Народнага рэферэндуму” рыхтуюцца да збору подпісаў

24 Октября 2013, 11:46
600 просмотров, 0 комментариев

Ініцыятары “Народнага рэферэндума” вызначыліся з пытаннямі, якія хочуць вынесці на ўсеагульнае галасаванне. Кампанія “Гавары праўду!”, партыя БНФ і Рух “За Свабоду” аб’ехалі 30 гарадоў, сустрэліся з трыма тысячамі і анкетавалі 15 тысяч беларусаў.

Апрача сацыяльных ды эканамічных праблемаў, людзей таксама хвалююць палітычныя пытанні. Як адзначае намеснік старшыні кампаніі “Гавары праўду!” Андрэй Дзмітрыеў, беларусы самі хочуць абіраць мэраў гарадоў і абмежаваць прэзідэнцкую пасаду двума тэрмінамі.

- Шмат хто кажа, што вось такое адчуванне, што сам Лукашэнка і ўвогуле ўся гэтая вертыкаль быцца бы стаміліся. Быў час, калі яны ішлі наперад, нешта рабілі, будавалі, а зараз такое адчуванне, што яны стаміліся, проста закрываюцца ад людскіх праблем і не хочуць іх вырашаць.

У сярэдзіне лістапада ініцыятары “Народнага рэферэндуму” абяруць пяць пытанняў, якія патрапяць у выбарчы бюлютэнь. З гэтым бюлютэнем актывісты кампаніі распачнуць збор подпісаў, кажа намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.

- На першым этапе, яшчэ напярэдадні мясцовых выбараў, мы хацелі сабраць 50 тысяч подпісаў грамадзянаў, каб гэтыя подпісы перадаць у Палату прадстаўнікоў, якая сваім рашэннем можа прызначыць рэферэндум. Калі такое не адбудзецца, што, канешне, нескладана прагназаваць, мы працягнем збор подпісаў далей і да прэзідэнцкіх выбараў хацелі б атрымаць у сваю калекцыю да паўмільёна подпісаў жыхароў Беларусі.

Гэтыя 500 тысяч подпісаў, зазначае Андрэй Дзмітрыеў, будуць сведчыць пра вялікую народную падтрымку. Звычайна, у такіх выпадках улада ідзе на саcтупкі, як гэта было з рэзкім падвышэннем коштаў на паліва ці жаданнем увесці выязную мыту, кажа палітык. //Радыё "Рацыя"

Последние новости