Лента новостей Мероприятия

Тры праблемы - Лукашэнка, мясцовыя ўлады і медыцына

21 Октября 2013, 18:54
589 просмотров, 0 комментариев

Пры канцы мінулага тыдня ініцыятары “Народнага рэферэндуму” ўслед за Лагойскам наведалі Быхаў і Асіповічы.

У Быхаве пра ініцыятыву мясцовым жыхарам распавяла дэлегацыя ў складзе Аляксея Кавальца, сябра Рады Руху «За Свабоду», Рыгора Кастусёва, намесніка старшыні Партыі БНФ, і Алега Мяцеліцы з кампаніі «Гавары праўду». Разам з імі быў мясцовы актывіст Сяргей Антонаў. У Асіповічах дапрадстаўнікоў Руху, “ГП” і Фронту далучыўся генерал Валерый Фралоў з Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Аляксей Кавалец назваў у інтэрв’ю Pyx.by тройку самых папулярных пытанняў на ”Народны рэферэндум” ад мясцовага насельніцтва.

Нумар адзін – адстаўка Аляксандра Лукашэнкі: “Народ кажа так: калі ён застаецца, пра ўсё астатняе пытацца бессэнсоўна! Тым не менш часцей за ўсё людзі кажуць пра неабходнасць выбарнасці мясцовых уладаў і пра тое, што медыцына ў поўным завале”.

Аляксей Кавалец распавёў пра такую сітуацыю: “На даўгабудзе бальніцы ў Асіповічах на шыльдзе “Тэрмін сканчэння будаўніцтва - …” нехта на паперы дапісаў “Кастрычнік 2044 году”.

Последние новости