Лента новостей СМИ о Референдуме

Рух "За Свабоду" прапануе вынесці на рэферэндум пытанне аб далучэнні да Еўрасаюза

21 Октября 2013, 19:53
879 просмотров, 0 комментариев

Рух "За Свабоду", кампанія «Гавары праўду» і Партыя БНФ працягваюць ініцыятыву «Народны рэферэндум».

Кожная з арганізацый склала свае прапановы пытанняў для вынясення на агульнанацыянальнае абмеркаванне. Тры арганізацыі маюць намер зладзіць збор подпісаў за рэферэндум па пэўным коле пытанняў.

Рух »За Свабоду» склаў свой спіс прапановаў, як паведамляе прэс-служба арганізацыі, «на аснове сустрэч з насельніцтвам і анкетавання сябраў арганізацыі».

Агучаны шэсць самых рэйтынгавых пытанняў.

1. Ці згодныя Вы з тым, што кіраўнікі выканаўчай улады (мэры гарадоў, старшыні гар- і аблвыканкамаў) павінны наўпрост абірацца грамадзянамі Беларусі, што жывуць на адпаведных тэрыторыях?

2. Ці згодныя Вы з тым, што адна асоба не можа быць прэзідэнтам Беларусі больш за два тэрміны?

3. Ці згодныя Вы з тым, што важныя рашэнні ў жыцці краіны (ад прыватызацыі буйных прадпрыемстваў і будаўніцтва АЭС да ўдзелу ў палітычных ці ваенна-палітычных саюзах) павінны прымацца на мясцовых ці ўсебеларускіх рэферэндумах?

4. Ці згодныя Вы з тым, што Беларусь павінна ўзяць курс на далучэнне да Еўрасаюза?

5-6. Ці падтрымліваеце Вы ўвядзенне ў Беларусі права прыватнай уласнасці на зямлю?

Ці трэба ў Беларусі адмяніць смяротнае пакаранне?

Нагадаем, днямі свае пытанні на «Народны рэферэндум» назвала Партыя БНФ.

Канчатковы агульны спіс з 10 пытанняў будзе складзены да 24 кастрычніка.

Затым на працягу двух тыдняў спіс будзе скарочаны да пяці пазіцый і пачнецца збор подпісаў у падтрымку вынясення гэтых пытанняў на рэферэндум. //"Наша ніва"

Последние новости