Мяцеліца: «Народзец» у Быхаве мы не сустрэлі. Там – народ!
 |
21 Октября 2013, 16:27
648 просмотров, 0 комментариев
Не ведаю ці паспелі жыхары Быхава прызвычаіцца да прыгожых восеньскіх дзён, але, думаю, 18 кастрычніка ім запомніцца.
|
Менавіта тады іх наведалі прадстаўнікі ініцыятараў «Народнага рэферэндума». Дэлегацыя была прадстаўлена Аляксеем Кавальцом ад руха «За свабоду», Рыгорам Кастусёвым ад Партыі БНФ і Алегам Мяцеліцам ад кампаніі «Гавары праўду». Дапамагаў наладзіць сустрэчы з тубыльцамі мясцовы грамадскі актывіст Сяргей Антонаў. Як высветлілася, прадстаўнікі з дэмакратычных структур даўно не наведвалі гэта багатае гісторыяй беларускае мястэчка. Таму цікавасць да гасцей і тэмы «Народнага рэферэндума» была вялікая. За дзень дэлегацыя паспела сустрэцца з рознымі прадстаўнікамі тутэйшага насельніцтва. Дыскутавалі з грамадзянамі, якія працуюць у афіцыйных установах, размаўлялі з мінакамі на вуліцах, абмеркавалі праблемы будаўнікоў, што займюцца рэканструкцыяй Быхаўскага замка. Асобным радком варта вылучыць традыцыйнае пад час такіх паездак наведванне рынка і сустрэчы з прадпрымальнікамі. Тэма «Народнага рэферэндума» выклікала непадробную цікавасць. Як высветлілася з размоў, яго праблематыка вельмі блізкая і зразумелая людзям. Можна нават не пабаяцца сказаць – наспелая для грамады. Нягледзячы на тое, што суразмоўцы працавалі ў розных сферах, іх цікавіла бадай што адное і тое. Гэта нізкія заробкі і мізэрныя пенсіі. Малыя не ад памера колькасці мільёнаў, а ад таго, што пры высокіх коштах іх не хапае на самае неабходнае. Людзей хвалюе адсутнасць працы, шэрае жыцьцё, хамства і падман з боку мясцовай улады. Пры адказе на пытанне пра самую вострую і галоўную праблему ўзнікалі цяжкасці, бо праблем шмат, адно чапляе другое і, такая сітуацыя ператвараецца ў безвыходнае кола… Адзінае, чаго »не хапіла» пры наведванні Быхава, гэта адкрытай варожасці і грамадзян з негатыўным стаўленнем да іныцыятывы «Народнага рэферэндума» і да яго прадстаўнікоў. Паездка ў Быхаў пакінула добры і станоўчы настрой. Тут прыстойныя і прыгожыя людзі. Яны хочуць жыць і працаваць на сваёй зямлі, яны ўжо не вераць абяцанням і разумеюць: прыйшоў час самім вырашаць свае праблемы. Ставіць пытанні і прымушаць даваць на іх адказы з буку ўлады. Народу – Народны рэферэндум! Народцу… А вось «народец» мы ў Быхаве не сустрэлі. Быхаў, 18 кастрычніка 2013 года P.S. Хацеў асобна спыніцца на одной размове. Спадарыня Таццяна – вельмі шчырая і прыгожая жанчына. Усё жыццё ў Быхаве. Мае павагу з боку калег і сваіх суседзяў. Са зразумелых прычын не можам назваць дакладнае месца працы, але ў сваім горадзе вельмі вядомы чалавек. Яе прафесія дазваляе дзяліцца сваімі поглядамі і разважаннямі не толькі са знаёмымі, але і з шырокім колам чытачоў у Быхаўскім раёне. Мы размаўлялі пра «Народны рэферэндум» і знаходзілі паразуменне ў тым, што трэба варушыцца, хоць неяк, абы не сядзець па кухнях. Яна распавяла пра сваю сям’ю. Адна з дачок скончыла Віцебскі медыцынскі інстытут. Пасля вучобы атрымала практыку і зараз працуе па спецыяльнасці ў Даніі. Выйшла замуж і мае трох дзяцей. З мужам і малымі вельмі часта прыязджаюць на Беларусь. Дачка не мяняла беларускае грамадзянства на дацкае і верыць: пры пэўгных зменах зможа вярнуцца дадому і працягнуць сваю працу доктара. Маці з гонарам распавядае, што яе вельмі цэняць і паважаюць на працы. Магчымасць працаваць у Даніі забяспечыла магчымасць мець прыстойны лад жыцьця. Раптам сыніўшыся, Таццяна ўзгадвае, як аднойчы сказала свайму мужу: «Божа, гэта шчасце, што наша дачка працуе ў Даніі. Ты ўяві, як, чым бы мы змаглі ім тут дапамагчы, падтрымаць яе і трох унукаў?!» Тут мне адразу ўзгадаліся жахі афіцыйнай прапаганды пра «захад». – «Як я разумею, заходняе жыццё вас не пужае?» – «Якое там! – перахапела кабета мяне на паўслове, – нам бы такі ўзровень жыцьця. Каму-каму, а сваёй кравінцы я веру»… А вось да Расіі зусім іншае стаўленне. З яе слоў, ведае пра жыццё там ад шматлікіх землякоў, вымушаных там працаваць. І прыходу сюды ўходняга суседа з ягонымі крымінальнымі прынцыпамі зусім не чакае ні яна, ні суседзі, знаёмцы. Як кажа Таццяна, мы не супраць добрасуседскіх адносін з Расіяй, але нашу будачыню хоча бачыць разам з Еўропай.
|
|