Лента новостей Мероприятия

Галоўнае - ціск унутры краіны

19 Октября 2013, 14:56
590 просмотров, 0 комментариев

Ініцыятары Народнага рэферэндуму пасля прэзентацыі ініцыятывы ў Бруселі правялі 18 кастрычніка шэраг сустрэч у Гаазе.

Першы намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч, лідар і намеснік кіраўніка кампаніі “Гавары праўду” Уладзімір Някляеў і Андрэй Дзмітрыеў мелі гутаркі з прадстаўнікамі МЗС, парламента Нідэрландаў, тамтэйшых палітычных партый, а таксама ў Інстытуце міжнародных адносін, Інстытуце для шматпартыйнай дэмакратыі і Нідэрландскім Хельсінкскім камітэце.

Як распавёў Юрась Губарэвіч, асноўнай тэмай сталі перспектывы зменаў у Беларусі, аб'яднання апазіцыі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў і мінімізацыі рэпрэсій.

"Мы давялі, што выступаем за аб'яднанне дзеяннямі, а не за стварэнне кааліцый дзеля кааліцый. Таму мы і аб'ядналіся на грунце ініцыятывы "Народны рэферэндум"і рэалізуем яе. Прычым яна падтрымана самым шырокім спектрам апазіцыйных структур - і правымі, і левымі. Разам з тым ініцыятыва скіравана на ўсё грамадства: нездарма Народны рэферэндум падтрыманы амаль паўсотняй НДА", - зазначыў Губарэвіч.

Што да прэзідэнцкіх выбараў-2015, то ініцыятары Народнага рэферэндуму выступаюць за вылучэнне адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў: "Цяпер апазіцыя не такая раз'яднаная, як напярэдадні выбараў 2010 году, таму гэты працэс можа пайсці лягчэй".

"Адчуваннае, што нідэрландскія эксперты, палітыкі ведаюць пра Беларусь і спачуваюць, але многія памылкова лічаць, што сітуацыя ў нас блізкая да Паўночнай Карэі, а гэта значыць, што ўнутры краіны нічога зрабіць не магчыма і застаецца спадзявацца толькі на знешні ціск. Пры гэтым эфектыўныя і рэальна працуючыя формы такога ціску ніхто з суразмоўцаў назваць не змог. Пераканаць, што ключ да вырашэння "беларускай праблемы" знаходзіцца ў самой Беларусі, у руках яе грамадзян, і было задачай прадстаўнікоў Народнага рэферэндуму. Наша ініцыятыва і ёсць спосабам ціску, зменаў знутры",
- сказаў Юрась Губарэвіч.

Першы намеснік старшыні Руху "За Свабоду" паведаміў, што на наступным тыдні ініцыятары Народнага рэферэндуму працягнуць паездкі па Беларусі.

Последние новости