Лента новостей Мероприятия

“Народны рэферэндум мае аб’яднальны патэнцыял”

18 Октября 2013, 10:35
569 просмотров, 0 комментариев

17 кастрычніка ў Бруселі Еўрапейскі фонд у падтрымку дэмакратыі правёў мерапрыемства, прысвечанае беларускай ініцыятыве “Народны рэферэндум”.

Прадставілі яе старшыня і намеснік старшыні кампаніі “Гавары праўду” Уладзімір Някляеў і Андрэй Дзмітрыеў, першы намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч і старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

“Абмеркаванне ў асноўным тычылася палітычных падзеяў у Беларусі і планаў працы перад бліжэйшымі выбарамі”, - гаворыцца ў прэс-рэлізе Еўрапейскага фонду ў падтрымку дэмакратыі, які аказвае падтрымку арганізацыям грамадзянскай супольнасці, рухам і асобам, што прасоўваюць дэмакратычныя каштоўнасці і працуюць на карысць плюралістычнай шматпартыйнай сістэмы. На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі НДА, аналітычных цэнтраў, прадстаўнікі інстытуцый ЕС і краінаў-сябраў ЕС, а таксама прадстаўнікі прэсы.

У наступныя некалькі гадоў ў Беларусі пройдуць тры кампаніі выбараў: мясцовыя ў 2014 годзе, прэзідэнцкія ў 2015-м і парламенцкія ў 2016-м. Вынікі некаторых апытанняў грамадскай думкі паказваюць, што сфармавалася “новая большасць” беларусаў, якія не падтрымліваюць ні цяперашняга прэзідэнта Беларусі, ні палітычную апазіцыю. Галоўны выклік для апазіцыі – прыцягнуць і ўцягнуць гэтых людзей у справу палітыкі і выбараў.

“Беларуская дзяржава не паважае сваіх грамадзян, мы выключаныя з працэсу прыняцця рашэнняў, і, як вынік, узровень жыцця ў баларускіх сем’ях пагаршаецца. Народны рэферэндум – гэта спосаб аб’яднаць “новую большасць” і збудаваць надзейную дзяржаву, якая будзе паважаць і абараняць інтарэсы нашых сем’яў. Час паказаць, што большасць хоча перамен. Мы збярэм 500 000 подпісаў, пагрукаемся ў 1,5 мільёна дзвярэй. Разам грамадзяне Беларусі змогуць вярнуць павагу і збудаваць лепшую будучыню”, - сказаў Уладзімір Някляеў, пералічваючы мэты ініцыятывы.

Народны рэферэндум мае на мэце аб’яднаць розных беларусаў вакол простай мэты паляпшэння жыцця ў Беларусі і пабудовы даверу. З ідэямі ініцыятывы непасрэдна азнаёмілася каля 3 000 беларусў у 30 гарадах, якія аб'ездзілі ініцыятары Народнага рэферэндуму, 1 500 праз тэлефон, зопоўнена 10 000 апытальнікаў. Апытанні грамадскай думкі (ад НІСЭПД) паказалі, што 52% беларусаў лічаць ініцыятыву такога кшталту патрэбнай. Народны рэферэндум падтрымалі 40 рэгіянальных НДА.

Юрась Губарэвіч падкрэсліў аб’яднальны патэнцыял ініцыятывы: “Народны рэферэндум – гэта магчымасць працаваць разам і будаваць лепшую Беларусь, дзе дзяржава паважае сваіх грамадзян і абараняе іх інтарэсы. Я веру ў рэферэндум, таму што я веру ў нашых людзей, я веру ў Беларусь”.

Последние новости