Лента новостей Мероприятия

"Людзі не баяцца гаварыць адкрыта"

16 Октября 2013, 13:10
572 просмотра, 0 комментариев

16 кастрычніка пачалася другая серыя паездак ініцыятараў "Народнага рэферэндуму" па Беларусі для сустрэч з людзьмі.

Усяго іх будзе каля 15 з акцэнтам на тыя населеныя пункты, дзе апазіцыя даўно не працавала з людзьмі.

Першыя з іх адбыліся на рынках Лагойска - рэчавым і харчовым.

"Настроі народу, гандляроў і пакупнікоў, я б назваў жорсткімі: яны незадаволеныя шмат чым. Сур'ёзна крытыкуюцца мясцовыя ўлады, якія нічога не вырашаюць. Людзі наракаюць, што не яны выбіраюць іх, а ім прысылаюць, маўляў, "усялякую навалач". Самае папулярнае пытанне з прапанаваных на рэферэндум - прыбраць галоўнага кіраўніка. Не чакаў, гэта ўразіла, што людзі гавораць пра гэта адкрыта, не баяцца", - распавёў пра лагойскія сустрэчы сябра Рады Руху "За Свабоду" Аляксей Кавалец.

Кампанію яму склалі Сяргей Вазняк з кампаніі "Гавары праўду" і Зміцер Шэвель з Партыі БНФ. Наступныя гарады для наведвання - Бялынічы і Быхаў 18 кастрычніка.

Нагадаем, з ініцыятывай "Народнага рэферэндуму" ў траўні гэтага года выступілі Рух "За Свабоду", Партыя БНФ і кампанія "Гавары праўду", пазней да іх далучыліся Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і аргкамітэт па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу, а таксама больш за 40 НДА.

Последние новости