Колькі каштуе рэфэрэндум?
 |
13 Октября 2013, 21:47
655 просмотров, 0 комментариев
Яго арганізатары пакуль гэтага ня ведаюць.
|
Ініцыятар рэфэрэндуму па пытаньню адстаўкі Ганны Гранкевіч-Вальц з пасады прэзыдэнта Варшавы кажа, што ён ня ведае, колькі да гэтай пары каштавала кампанія. Пётр Гузял тлумачыць, што гэта ня ён займаецца тэхнічнымі, арганізацыйнымі й фінансавымі справамі. Варшаўская супольнасць самакіраваньня на працягу некалькіх тыдняў арганізоўвае сустрэчы, дэбаты, канфэрэнцыі, падрыхтаваныя й спэцыяльныя рэклямныя ролікі ды мабільныя рэклямы. Пётр Гузял запэўніў, што кошты гэтых дзеяньняў будуць падведзены пасьля галасаваньня, паколькі цяпер гэта цяжка зрабіць. Ініцыятар рэфэрэндуму і мэр варшаўскага раёну Ўрсынаў дадаў, што ён займаецца прасоўваньнем ідэі рэфэрэндуму, а не арганізацыйнымі пытаньнямі. У сваю чаргу, ужо вядома, што арганізацыя й падрыхтоўка рэфэрэндуму горадам будзе каштаваць каля двух з паловай мільёнаў злотых. Нагадаем, арганізатары рэфэрэндуму хочуць зьняць прэзыдэнта Варшавы з пасады, між іншым, у сувязі з абвінавачваньнямі ў негаспадарнасьці. //Польскае радыё для замежжа
|
|