Лента новостей Мнения

75-годдзе Мечыслава Грыба

28 Сентября 2013, 09:02
510 просмотров, 0 комментариев

Удзельнікі ініцыятывы “Народны рэферэндум” (Рух ”За Свабоду”, грамадзянская кампанія “Гавары праўду”, Партыя БНФ, БСДП (Грамада) і аргкамітэт па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу) віншуюць з 75-годдзем спадара Мечыслава Грыба.

Мечыслаў Іванавіч, які цяпер у шэрагах БСДП (Грамада), быў старшынём Вярхоўнага Савета, які 15 сакавіка 1994 году прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

"Канстытуцыя ў рэдакцыі 1996 года змяніла сістэму ўлады ў краіне, адмяніла такі дэмакратычны прынцып, як падзел улады на выканаўчую, заканадаўчую і судовую. Яны ператварыліся ў галінкі на прэзідэнцкім дрэве. Каштоўнасць Канстытуцыі як дакумента знівеліраваная - гэта хвароба з яшчэ савецкіх часоў. Што я б прапанаваў змяніць у першую чаргу ў Канстытуцыі, - разважаў Мечыслаў Грыб як эксперт “Народнай праграмы”. - Трэба вярнуцца да Канстытуцыі-1994: яна была дэмакратычная, прааналізаваная міжнароднымі экспертамі і прызнаная ва ўсім свеце. Тым не менш, і ў яе неабходна ўносіць змены”.

Якія?

“У прыватнасці, у раздзел аб прэзідэнцкай уладзе, абмежаваўшы яе на карысць Савета міністраў. Варта змяніць сістэму выбараў, перайшоўшы спачатку да змешанай (прапарцыйна-мажарытарнай) сістэмы. Абавязкова павінна быць прапісана выбарнасць мясцовых уладаў. Іншае пытанне: прамыя гэта будуць выбары ці не.

Мясцовыя ўлады павінны прытрымлівацца літары закону, а не падпарадкоўвацца толькі прэзідэнту, што іх прызначыў. Яны павінны служыць народу і быць адказнымі перад ім. Зараз яны ад народа не залежаць.

Толькі пры выбарнасці мясцовых уладаў нарэшце насамрэч запрацуе ўступная частка Канстытуцыі, у якой гаворыцца, што крыніца ўлады ў Беларусі – народ”, - лічыць Мечыслаў Грыб.

Разам у нас атрымаецца, Мечыслаў Іванавіч! Моцы, здароўя, імпэту!

Последние новости