За ўлёткі пра «Народны рэфэрэндум» — 2 мільёны штрафу
 |
09 Сентября 2013, 17:16
727 просмотров, 0 комментариев
Віцебскага сябра партыі левых «Справядлівы сьвет» Андрэя Андрэева прызналі вінаватым у тым, што ён парушыў заканадаўства аб СМІ, калі распаўсюджваў улёткі.
|
Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Віцебску Алена Протас аштрафавала яго на 2 мільёны рублёў. Пэнсыянэра затрымалі 13 жніўня ў адным са шматпавярховых дамоў Віцебска. На ягоную думку, міліцыю выклікаў нехта з мясцовых жыхароў, якім падаўся падазроным занятак актывіста — распаўсюд улётак пра «Народны рэфэрэндум» і дзейнасьць кампаніі «Гавары праўду». Міліцыянты склалі на Андрэева пратакол паводле артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. У судзе Андрэеў не адмаўляў факту распаўсюду ўлётак. Але вінаватым сябе не прызнаў, бо ня лічыць распаўсюд інфармацыі правапарушэньнем. У Андрэя Андрэева ёсьць 10 дзён, каб абскардзіць рашэньне суду. Улёткі, сканфіскаваныя ў міліцыі, яму не вярнулі. //Радыё "Свабода"
|
|