Лента новостей Мероприятия

Партыя БНФ абмяркоўвае сьпіс пытаньняў “Народнага рэферэндуму”

23 Сентября 2013, 22:15
457 просмотров, 0 комментариев

Згодна з плянамі кампаніі “Народны рэферэндум” зараз ідзе фармуляваньне пытаньняў, якія будуць выносіцца на парадак дня кампаніі.

Асновай для абмеркаваньня служаць дадзеныя рэгіянальнага турнэ лідэраў кампаніі і заключэньні экспэртаў, а таксама дадзеныя сацыялёгіі. У кастрычніку ініцыятары кампаніі павінныя вызначыцца з тымі фармулёўкамі, якія будуць выносіцца на рэферэндум і па якіх будзе ажыцьцяўляцца збор подпісаў.

Згодна з рашэньнем палітычнай камісіі Партыі БНФ у межах унутранага абмеркаваньня і дзеля фармуляваньня пазыцыі Партыі БНФ па сьпісе пытаньняў “Народнага рэферэндуму”, ладзіцца апытаньне сябраў Сойму Партыі БНФ. Сябрам кіраўнічага органа партыі прапанавана вызначыць тыя пытаньні, якія, на іх погляд, з’яўляюцца прырытэтнымі і перспэктыўнымі для ажыцьцяўленьня кампаніі.

Апытаньне ладзіцца на аснове закрытага сьпісу з 11 пытаньняў, якія зараз знаходзяцца на парадку дня кампаніі. Зь іх сябры Сойму павінныя пазначыць 5 пытаньняў, якія лічацца мэтазгодным узняць у межах “Народнага рэферэндума” з пункту гледжаньня Партыі БНФ.

Камэнтуе старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч:

- Нам вельмі важна пачуць думку ўсіх сяброў сойма па тых прыярытэтах, якія мае Партыя БНФ у межах кампаніі. Менавіта ад таго, наколькі пытаньні будуць сугучныя ідэйным і каштоўнасным асновам Беларускага народнага фронту, будзе залежыць посьпех гэтай кампаніі. Ужо зараз магу сказаць, што сярод тых пытаньняў, якія абавязкова патрапяць у фокус увагі, будуць прынцыпова важныя для нашай партыі. Шмат якія аспэкты, што закранаюцца кампаніяй, сугучныя настроям і рэальным заклапочанасьцям люзей – мы гэта бачылі ў чсе рэгіянальных паездак. Нашая задача цяпер – сфармуляваць тыя варыянты палітычных рашэньняў, якія дазволяць задаволіць інтарэсы грамадзянаў. І перакананы, што праз гэтую кампанію мы здолеем прадэманстраваць: сапраўды эфэктыўнае выкананьне інтарэсаў розных сацыяльных групаў магчымае толькі праз рашэньні, якія служаць нашым агульнанацыянальным інтарэсам як краіны, як нацыі беларусаў.

Апытаньне сяброў Сойму працягнецца да 27 верасьня. Ягоныя вынікі стануць асновай для фармуляваньня пазыцыі Партыі БНФ у межах кааліцыі “Народны рэферэндум”, у якую цяпер уваходзяць Рух “За Свабоду”, кампанія “Гавары праўду!”, Беларускага сацыял-дэмакратычная партыя “Грамада”, аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэсу.

Последние новости