Лента новостей Мероприятия

У Брэсце рыхтуюцца да "Народнага рэферэндуму"

23 Сентября 2013, 22:07
592 просмотра, 0 комментариев

Кампанія “ад дзвярэй да дзвярэй”, распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, тэлефонныя размовы і атрыманне лістоў ад грамадзянаў...

У такой форме адбываецца збор пытанняў і падрыхтоўка да кампаніі "Народны рэферэндум" у Берасці.

Адзін з каардынатараў ініцыятывы ў рэгіёне Ігар Маслоўскі кажа, што яна выклікае зацікаўленасць у людзей:

- У Брэсце і Брэсцкай вобласці мы сустракаемся ў першую чаргу са сваімі актывістамі, тлумачым у цэлым пазіцыю, знаходзім паразуменне. Далей нашыя актывісты ідуць да людзей і пытаюцца, якія неабходны перамены, якія пытанні трэба вынесці на "Народны рэферэндум". Гэта вельмі важна. Безумоўна, такога раней ніхто не рабіў. Гэта цікавіць людзей. І калі людзям тлумачыш, яны разумеюць, адказваюць на пытанні, прапаноўваюць свае пытанні.

У рамках кампаніі актывісты па ўсёй рэспубліцы плануюць сабраць 500 тысячаў подпісаў пад ініцыятывай правядзення "Народнага рэферэндуму". Цяпер адбываецца збор пытанняў, якія плануецца на яго выносіць. //Радыё "Рацыя"

Последние новости