Лента новостей Мнения

Юры Губарэвіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. “Сотка” для Лукашэнкі

07 Сентября 2013, 14:56
512 просмотров, 0 комментариев

Аляксандр Лукашэнка спрабуе пераканаць беларусаў, што ім добра жывецца.

Маўляў, якая ж мы бедная краіна, калі нашы людзі штогод да 3 мільярдаў долараў вывозяць у Еўрасаюз падчас закупаў замест таго, каб браць удзел у імпартазамяшчэнні.

Прыдумаў выязны падатак у 100 долараў: тады “чалавек прыйдзе ў нашу краму і купіць наш халадзільнік, а не будзе цягнуць з Еўрасаюза барахло невядома якой вытворчасці”.

Але мільёны “барахольшчыкаў” галасуюць кашалькамі — за больш якасныя і танныя лядоўні ды тэлевізары ў Беластоку і Вільні.

Наша прамысловасць прайграе замежным канкурэнтам, а вінаватым ў гэтым робяць беларускіх спажыўцоў.

Гэта як было з дэвальвацыяй 2011 году, калі крайнімі ўлада зрабіла людзей. Дарэчы, напярэдадні яе таксама гучалі заявы, што беларусы багата павывезлі грошай з краіны. А потым рубель абрынуўся. Ці не паўтараецца гісторыя?

Па сутнасці, Лукашэнка сам робіць працу апазіцыі: павялічвае колькасць праціўнікаў рэжыму ўласнымі заявамі і дзеяннямі.

І народ рэагуе: едзе за мяжу не толькі на закупы, але і ў пошуках працы. А то і назаўжды з краіны.

Для гэтага рэжыму народ з крыніцы ўлады ператварыўся ў крыніцу праблем. Людзей не паважаюць і з імі не лічацца. А за кошт тых, хто спрабуе выжываць, даўно не спадзеючыся на дапамогу дзяржавы, пакрываюцца правалы ў эканоміцы.

Прыйшоў час паставіць усё з галавы на ногі: сапраўды народная ўлада — падкантрольная ўлада. Гэта — адна з ключавых задач Народнага рэферэндума.

Для яго правядзення патрэбны 450 тысяч подпісаў. Аднак ўпэўнены, што тых, хто не жадае плаціць сто долараў пабору за права выбіраць, значна болей. Нават большасць.

Последние новости