Лента новостей Мероприятия

Народны рэферэндум: сустрэчы ў Салігорску

09 Августа 2013, 20:45
514 просмотров, 1 комментарий

8 жніўня Салігорск наведалі лідэры ініцыятывы “Народны рэферендум” Алесь Лагвінец (Рух “За Свабоду”), Ігар Драко (кампанія “Гавары праўду”) і Рыгор Кастусёў (Партыя БНФ).

Першая сустрэча з жыхарамі гораду адбывалася на рынку. Палітыкаў суправаджаў намесьнік начальніка міліцыі, які адразу папярэдзіў пра адміністрацыйную адказнасць за збор подпісаў.

Дарэчы, супрацоўнікі міліцыі суправаджалі сталічную дэлегацыю падчас усяго дня, нават калі госьці абедалі ў адной з салігорскіх кавярняў. Непрыемным момантам сталася і тое, што супрацоўнік у цывільным, маёр Яўген Жылінскі, фільмаваў усе сустрэчы літаральна з двух мэтраў.

Палітыкі абыйшлі ўвесь рынак і абмеркавалі з прадпрымальнікамі праблемы малога бізнэсу і лакальныя пытанні.

Народны рэферэндум абмеркавалі і з лідэрам Незалежнага прафсаюзу Зіміным.

А пасьля палітыкі адправіліся ўласна пераканацца ў некаторых мясцовых праблемах, агучаных жыхарамі. Яны наведалі гарадзкі пляж, на які наракаюць пра неўпарадкаванасць, а таксама дом нумар 8 па вул. Л. Камсамола, дзе выхад на балконы забіты дошкамі, а з абяцаным кап.рамонтам улады не спяшаюцца.

Наступная кропка – выканкам. Там пакідаецца заява на імя старшыні з патрабаваннем паскорыць рамонт таго самага дому.

Далей сустрэча ў салігорскай паліклініцы. Звярніце ўвагу, апэратар сапраўды не адстае ад гасцёў.

На жаль, на прахадной 2РУ сустрэча не атрымалася. Рабочыя надта спяшаліся дадому пасля цяжкай змены. Але арганізатары “Народнага рэферэндуму” абяцалі сустрэцца з шахцёрамі наступным разам, у больш спрыяльнай абстаноўцы.

saligorsk.org, фота Адрэя Тычыны

Як паведаміў прэс-службе Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, людзі з ахвотай дзяліліся сваімі лякальнымі праблемамі з прадстаўнікамі дэмакратычнай апазыцыі. Праўда, супрацоўнікі міліцыі, якія крочылі ўсьлед за палітыкамі, выклікалі недавер у звычайных салігарчан.

Narodny.org

Последние новости