Лента новостей Мнения

Ірына Вештард: Няма даверу да «Народнага рэферэндуму»

16 Ноября 2015, 17:43
751 просмотр, 0 комментариев

Кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Вештард распавяла, чаму іх арганізацыя выйшла з ініцыятывы «Народны рэферэндум».

Рашэнне пра выхад з ініцыятывы было прынята 25 кастрычніка прэзідыумам партыі.

Гэта не раптоўнае рашэнне. Да гэтага мы сустракаліся і абмяркоўвалі сітуацыю з прадстаўнікамі дэмакратычнай грамадскасці, усё ўзважылі. Разумееце, у любой ініцыятыве, хаця б паміж кіраўнікамі структураў, павінна быць, як мінімум, адкрытасць, шчырасць і сумленнасць. І дамоўленасці павінны быць агульнымі.

Кіраўніцтва ўсіх структураў «Народнага рэферэндуму» нават не абмяркоўвала пытанне пра вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты ад ініцыятывы Таццяны Караткевіч. Не было такога, што селі кіраўнікі чатырох арганізацыяў і вырашылі гэтае пытанне. Але ж сама кандыдатка пазіцыянавала сябе менавіта як прадстаўніка «Народнага рэферэндуму». Таму, яшчэ раз паўтаруся, — не было даверу і празрыстасці.

Я не буду распавядаць пра ўсе нюансы, але, калі няма пытанняў на адказы, дык тут перспектывы кепскія. Да таго ж, калі ты становішся яшчэ і вінаватым у тым, да чаго не меў ніякага дачынення, лепш спыніць узаемадачыненні. .

Чым плануеце займацца далей?

Ірына Вештард: Нейкім чынам рыхтавацца да ўдзелу ў парламенцкай кампаніі мы будзем. Пытанне толькі ў тым, у якім фармаце. Бо гэта будзе вырашаць не Ірына Вештард, а партыя. Можна вылучаць сваіх кандыдатаў, заявіць пра сваю праграму, але ў апошні момант сыйсці з дыстанцыі, калі бачыш, што ніякіх зменаў у выбарчым заканадаўстве няма. Асабіста я можа б і цярпела гэтае заканадаўства, каб там была правільная практыка прымянення закона. На жаль, пакуль гэтага не бачна.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Последние новости