Лента новостей Мероприятия

У Мінску аштрафавалі ініцыятараў "Народнага рэферэндуму"

26 Октября 2015, 18:36
395 просмотров, 0 комментариев

На 3 млн 600 тысяч рублёў кожны аштрафаваныя першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч за ўдзел у акцыі напярэдадні выбараў.

Нагадаем, што акцыя супраць размяшчэння ў Беларусі расійскіх ваенных базаў адбылася ў цэнтры Мінску, на плошчы Свабоды 4 кастрычніка. На ёй сярод іншага збіралі подпісы за "Народны рэферэндум" і раздавалі гарбаты ад "Народнага рэферэндуму".

Праз некалькі дзён на Губарэвіча і Янукевіча былі складзеныя пратаколы за парушэнне артыкула 23.34. Адміністрацыйнага кодэкса ("парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў").

Последние новости