Грамадскія слуханні "Народнага рэферэндуму" прайшлі ў Магілёве
29 Сентября 2015, 17:23
472 просмотра, 0 комментариев
Другія грамадскія слуханні па абмеркаванні пытання «Народнага рэферэндуму», у якім прапануецца абмежаваць колькасць тэрмінаў займання пасады прэзідэнта, прайшлі 28 верасня ў Магілёве.
Нагадаем, адно з пытанняў у парадку дня “Народнага рэферэндуму” гучыць так: “Ці згодныя вы, што адна і тая ж асоба не можа займаць пасаду прэзідэнта больш за два тэрміны?”.