Лента новостей Мероприятия

У цэнтры Мінска затрыманыя актывісты "Народнага рэферэндуму"

01 Октября 2015, 19:39
410 просмотров, 0 комментариев

1 кастрычніка каля Батанічнага саду на праспекце Незалежнасці ў Мінску быў затрыманы актывіст Руху “За Свабоду” Аляксандр О., абгорнуты “рэкламным сэндвічам”. Ён інфармаваў жыхароў горада пра пытанні “Народнага рэферэндуму”.

Момант затрымання

Супрацоўнікамі міліцыі таксама была затрымана кіраўніца прэс-службы Руху “За Свабоду” Вольга Быкоўская, якая здымала перасоўную інфармацыйную акцыю. Осіпаў і Быкоўская былі дастаўленыя ў Першамайскі РУУС сталіцы.

Пра дзве гадзіны пасля складання пратаколаў па высвятленні іхніх асобаў абодвух адпусцілі. Гэтыя затрыманні пракаментаваў першы намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.

Ён найперш адзначыў, што такая форма інфармавання насельніцтва як рухомы стэнд у адрозненне ад пікета ці мітынгу заканадаўствам не абмежаваная. Па словах Губарэвіча, акцыя ладзіцца Рухам “За Свабоду”, які адказны за грамадскую частку “Народнага рэферэндуму”, ужо не адзін дзень.

Папулярызацыя ідэі “Народнага рэферэндуму” не спынялася, кажа Юрась Губарэвіч:

“Мэтай ініцыятывы было і застаецца ўласна правядзенне рэферэндуму па шасці актуальных пытаннях развіцця Беларусі, а не вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты, як некаторыя гэта падаюць сёння. Таму Рух “За Свабоду” працягвае кампанію “Народнага рэферэндуму”, выкарыстоўваючы розныя формы актыўнага інфармавання пра ягоны змест. Жывы “рэкламны сэндвіч” – толькі адна з іх”.

#рэферэндум

Последние новости