Лента новостей Мероприятия

“Народны рэферэндум” супраць пажыццёвага прэзідэнцтва

23 Сентября 2015, 12:52
481 просмотр, 0 комментариев

Партнёрства “Народны рэферэндум” правядзе пры канцы верасня і напачатку кастрычніка ў пяці гарадах грамадскія слуханні, прысвечаныя праблеме абмежавання тэрмінаў прэзідэнцтва ў Беларусі.

Нагадаем, адно з пытанняў у парадку дня “Народнага рэферэндуму” гучыць так: “Ці згодныя вы, што адна і тая ж асоба не можа займаць пасаду прэзідэнта больш за два тэрміны?”.

“Размовы з людзьмі паказваюць, што гэтае пытанне – ці не самае папулярнае ў “Народным рэферэндуме” з шасці. Магчыма, яно і ключавое дзеля пераменаў у нашай краіне. Ну і натуральна, што пытанне пра абмежаванне тэрмінаў прэзідэнцтва для адной асобы набывае асаблівую актуальнасць падчас адпаведнай выбарчай кампаніі, якая праходзіць у нас цяпер”, - кажа намеснік старшыні Руху “За Свабоду”, палітолаг Алесь Лагвінец, які стане адным з экспертаў падчас слуханняў. Ён распавядзе пра сусветную практыку абмежавання мандату на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе і прааналізуе, ці ўзор для Беларусі - еўрапейская мадэль парламентарызму.

Пра пачатак парламентарызму ў нашай краіне і адкат да аўтарытарнага прэзідэнтыялізму раскажа першы намеснік старшыні БСДП (Грамада), былы спікер Вярхоўнага Савета Мечыслаў Грыб, пад старшынствам якога 15 сакавіка 1994 году была прынятая Канстытуцыя, што ўводзіла ў Беларусі пасаду прэзідэнта. Прэзідэнцтва адной асобы абмяжоўвалася двума пяцігадовымі тэрмінамі. Але ў 2004 годзе Аляксандр Лукашэнка правёў рэферэндум, у выніку якога былі знятыя абмежаванні па колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў. На выбарах-2015 Лукашэнка, які кіруе краінай ужо 21 год, балатуецца зноў.

Першыя грамадскія дыскусіі пройдуць 26 верасня ў Баранавічах, другія – 28 верасня ў Магілёве. Далей іх зладзяць у Віцебску, Гродне і Гомелі.

#рэферэндум

Последние новости