Агульнапольскі рэферэндум прызнаны неправамоцным
 |
08 Сентября 2015, 00:37
583 просмотра, 0 комментариев
Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы агучыла вынікі агульнанацыянальнага рэферэндуму, які прайшоў у нядзелю, 6 верасня.
|
Для таго, каб апытанне было прызнана важным, галасы павінны былі аддаць больш за 50% выбаршчыкаў. А яўка склала толькі 7,8% працэнта. На пытанне „Ці з’яўляецеся прыхільнікам ўвядзення аднамандатных акругаў на выбарах у Сейм?” “так” адказала амаль 79% палякаў. Амаль 83% выказаліся супраць захавання бягучага метаду фінансавання палітычных партый з дзяржаўнага бюджэту. Таксама за ўнясенне змяненняў у падатковае заканадаўства на карысць падаткаплацельшчыка выказаліся амаль 95% апытаных. Дзяржаўная выбарчая камісія абвясціла, што з-за недастатковай яўкі рэферэндум не з’яўляецца правамоцным. Радыё "Рацыя"
|
|