Партыя БНФ можа выйсці з ініцыятывы «Народны рэферэндум»
 |
31 Августа 2015, 20:03
587 просмотров, 0 комментариев
Лідар партыі БНФ Аляксей Янукевіч заявіў, што на адным з бліжэйшых пасяджэнняў сойму можа быць разгледжана пытанне аб выхадзе з ініцыятывы «Народны рэферэндум».
|
«Чатыры арганізацыі, якія заснавалі «Народны рэферэндум», на сёння маюць абсалютна розныя падыходы не толькі да палітычнай кампаніі (прэзідэнцкіх выбараў 2015 года), але і шырэй – адносна працэсаў, якія ідуць у краіне, – заявіў Янукевіч. – Відавочна, што ў гэтых структур рознае бачанне формаў і метадаў дзейнасці, якія з’яўляюцца больш эфектыўнымі. І самае галоўнае – згублена персанальнае давер паміж лідарамі арганізацыяў, якія два папярэднія гады працавалі ў рамках «Народнага рэферэндуму». Палітык адзначыў, што «фармальна« Народны рэферэндум »працягвае існаваць». «Думаю, пасля выбарчай кампаніі мы сустрэнемся, пагаворым: можам і жадаем мы нешта рабіць разам, ці мусіць ініцыятыва трансфармавацца ў нешта іншае, ці павінен змяніцца склад удзельнікаў», – сказаў ён. «Але відавочна, што ў цяперашнім выглядзе і на платформе, на якой існаваў« Народны рэферэндум », супраца працягвацца не будзе», – падкрэсліў Янукевіч. У кааліцыю «Народны рэферэндум» уваходзяць кампанія «Гавары праўду», Партыя БНФ, рух «За Свабоду» і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Галоўная ідэя ініцыятывы – вынесці на ўсенароднае абмеркаванне шэсць ключавых пытанняў, якія тычацца развіцця беларускай дзяржавы і грамадства. 29 жніўня на сойме Партыі БНФ Янукевіч заявіў, што ініцыятыва «Народны рэферэндум» знаходзіцца фактычна ў стане комы, пішуць naviny.by са спасылкай на БелаПАН. «Усе, хто сочыць за інфармацыйным полем, бачыць, што будучыні ў ініцыятывы «Народны рэферэндум» няма. Сёння гэты праект фактычна знаходзіцца ў стане комы. Думаю, гэта можа быць канстатавана найбліжэйшым часам», – сказаў ён. 29 жніўня сойм Партыі БНФ таксама прыняў рашэнне аб адмове ў далейшай падтрымцы на выбарах актывісткі кампаніі «Гавары праўду» Таццяны Караткевіч.Партыя БНФ можа выйсці з ініцыятывы «Народны рэферэндум» "Белсат" #рэферэндум
|
|