Першае пытанне Народнага рэферэндума прысвечанае неабходнасцi забеспячэння якаснай i даступнай адукацыi. У сувязі з гэтым было прынятае рашэнне папоўнiць школьныя бiбліятэкі беларускімі кнігамі.


Першыя асобнікі былі перададзеныя 1 верасня, у прыватнасці, ў сярэднюю школу №73 Мінска 

"Я ўручыў кнігі і распавёў, што першае пытанне "Народнага рэферэндуму" - гэта пытанне якасці і даступнасці адукацыі для дзяцей", - распавёў сайту Referendumby кіраўнік мінскай арганізацыі Руху "За Свабоду" Юрась Меляшкевіч. Акцыя "Народнага рэферэндуму", прымеркаваная да Дня ведаў, будзе доўжыцца да канца тыдня. #рэферэндум