Дзмітрыеў: для падпісантаў "Народнага рэферэндуму" важна, што мы працягваем справу
 |
29 Июля 2015, 23:18
460 просмотров, 0 комментариев
Кіраўнік ініцыятыўнай групы Тацяны Караткевіч Андрэй Дзьмітрыеў пра свае першыя ўражаньні ад збору подпісаў.
|
Як можна ацаніць першыя вынікі збору подпісаў? Што пераважае ў беларусаў — апатыя альбо надзея на перамены? Колькі чалавек з тых, хто запісаўся ў ініцыятыўныя групы, рэальна займаюцца зборам подпісаў? Цыганкоў: Якія вашы першыя ўражаньні ад этапу збору подпісаў? Як можна гэтую кампанію параўнаць зь нейкімі іншымі? Ці апраўдаліся вашы чаканьні — як наконт актыўнасьці людзей, так і наконт працы вашых паплечнікаў? Дзьмітрыеў: Я б сказаў, што людзі крок за крокам раскачваюцца. Кожны дзень яны больш актыўна ставяць подпісы, я так разумею, што яны пачынаюць абмяркоўваць гэта паміж сабой. Шчыра скажу, мы чакалі большай апатыі, асабліва ў рэгіёнах. Але людзі падпісваюцца і жадаюць нам посьпеху. Цыганкоў: Андрэй Дзьмітрыеў, колькі чалавек з вашай ініцыятыўнай групы, якая складае амаль 2 тысячы чалавек, рэальна зьбірае подпісы? Дзьмітрыеў: Тут у нас даволі просты падлік. Каля 500 чалавек удзельнічае вельмі актыўна. Астатняя большасьць зьбярэ ад 2 да 4 падпісных аркушаў, пераважна знаёмых, жыхароў пад’езду. І мы ўдзячныя за такую падтрымку, мы на гэта і разьлічвалі. Мы спадзяёмся, што сытуацыя разгойдаецца і людзі будуць актыўней ставіць подпісы, — але і пакуль усё ідзе нармальна. Сытуацыя матывуе людзей. Цыганкоў: Многія апазыцыйна і дэмакратычна настроеныя людзі выступаюць за байкот выбараў. Ці падыходзяць такія людзі да вашых пікетаў, ці пачынаюць вылучаць свае аргумэнты? Дзьмітрыеў: Такое бывае ў Менску, але гэта вельмі рэдка, адзінкі людзей. Збольшага людзі падыходзяць зь іншымі настроямі — нават калі яны ня вераць у перамогу над Лукашэнкам, але сур’ёзна ставяцца да свайго выбару. Таму тут вельмі істотны падзел паміж тым, што мы бачым у інтэрнэце, і тым, што чуем на вуліцы ў размовах зь людзьмі. Трэба сысьці з Фэйсбуку і працаваць зь людзьмі, пераконваючы іх, што краіне патрэбныя перамены. А байкот ці ўдзел — гэта ня так істотна Я б параўнаў палітыку зь бегам. Ты бяжыш да сваёй мэты, а табе заўсёды крычаць у сьпіну. Апладзіраваць будуць толькі на фінішы. Маё перакананьне — ня важна, за што вы выступаеце, за байкот ці ўдзел, але ідзіце і размаўляйце зь людзьмі. Трэба сысьці з Фэйсбуку і працаваць зь людзьмі, пераконваючы іх, што краіне патрэбныя перамены. А байкот ці ўдзел — гэта ня так істотна. Цыганкоў: У адной зь мінулых перадач «Экспэртыза Свабоды» Аляксандар Старыкевіч адзначыў, што камандзе Караткевіч будзе прасьцей за іншых сабраць подпісы, паколькі ўжо была кампанія «Народны рэфэрэндум» — і цяпер ёсьць база дадзеных людзей, гатовых падпісацца за дэмакратычных кандыдатаў. Ці пачалі вы ўжо хадзіць па гэтых адрасах? Дзьмітрыеў: Першае, што даў «Народны рэфэрэндум», — сябры нашай каманды ведаюць, як правільна гэта рабіць, як размаўляць зь людзьмі. Другое — так, мы ўжо пайшлі па гэтых адрасах і вельмі задаволеныя вынікамі. Людзі задаволеныя, што іх не забылі, што іхні подпіс ня зьнік, што гэтая тэма працягваецца. Для іх важна, што мы працягваем рабіць сваю справу, і яны нас збольшага з задавальненьнем падтрымліваюць. Віталь Цыганкоў, Радыё "Свабода" #рэферэндум
|
|