Лента новостей Мероприятия

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч сустрэлася з магілёўцамі

16 Июля 2015, 13:12
353 просмотра, 0 комментариев

На мерапрыемстве прысутнічала каля 30 чалавек. Разам з Караткевіч у Магілеў прыехаў яе калега па «Народнаму рэферэндуму» Ігар Лялькоў, які і пачаў сустрэчу. Ён распавёў пра поспехі ініцыятывы і пра тое, што Таццяна - гэта твар ўсёй кампаніі. Пасля чаго слова ўзяла ўжо сама кандыдат.

- У Беларусі існуе шмат праблем, і я ўпэўненая, што вырашыць іх можна толькі аб'яднаўшыся, - такімі былі яе першыя словы.

Паважліва сустрэўшы апладысментамі словы Караткевіч аб адзінстве і асноватворных прынцыпах дэмакратыі, людзі сталі задаваць цалкам прагматычныя пытанні. У прыватнасці, паўстала пытанне да статусу Караткевіч. У час прадстаўлення палітыка, Ігар Лялькоў заявіў, што яна, ў першую чаргу, асоба кампаніі «Народны рэферэндум». Такім чынам, калі на выбарах-2015 ініцыятыву чакае правал, «НР» гатовы выставіць на наступны год яшчэ паўсотні чалавек, якія змогуць удзельнічаць у парламенцкіх выбарах - то бок, на замену ей знайдуцца людзі, калі нават яна сыйдзе з палітыкі. Калі ж з залы пацікавіліся ў самой Таццяны, хто яна - лідар, які гатовы весці краіну за сабой, ці ўсяго толькі твар кампаніі, яна заявіла, што адначасова і лідар, і твар "Народнага рэферэндума", бо бачыць сябе толькі ў кантэксце гэтай ініцыятывы.

Трэба аддаць належнае, кандыдат ўважліва слухала пытанні і адказвала на той мове, на якой да яе звяртаўся суразмоўца. Аўдыторыю цікавілі праблемы эканамічнага развіцця краіны, палітычных пераўтварэнняў і палітвязні.

-Чаму Вы не вылучылі Статкевіча, не падтрымалі яго?

- Яго вылучыла яго партыя. Я дапускаю, што Статкевіча не дапусьцяць да выбараў, што яго ініцыятыўная група, магчыма, не збярэ дастаткова подпісаў, улічваючы, што ён сядзіць у турме.

- Хто зойме крэсла прэм'ер-міністра і каго вы прызначыце старшынёй гарвыканкама, аблвыканкама, напрыклад тут, у Магілёве?

- У мяне ёсць пэўныя прынцыпы, па якіх я буду адбіраць людзей на вышэйшыя дзяржаўныя пасады.

- Ну а больш канкрэтна, каго б Вы паставілі?

- Гэта я буду пытацца ў вас, у людзей, якія жывуць тут, у грамадскасці - каго б вы прапанавалі.

Па ходу сустрэчы, якая доўжылася каля двух гадзін, Таццяна некалькі распавяла аб сустрэчах з рознымі выбаршчыкамі, многія з якіх, як яна прызналася, былі б не супраць падтрымаць яе кандыдатуру.

Разам з тым, некаторыя магілёўцы не змаглі пачуць разгорнутыя адказы на свае пытанні. Калі з залы ў патэнцыйнага кандыдата пацікавіліся, якія пэўныя крокі яна збіраецца распачаць у эканамічнай сферы, Таццяна Караткевіч заўважыла, што дадзеная сустрэча мае больш азнаямляльны характар, чым агітацыйны.

Першым жа крокам на прэзідэнцкай пасадзе, распавяла жанчына, будзе вызваленне палітвязняў. Затым рэспубліку чакае трансфармацыя з у парламенцкую і вяртанне абмежавання на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў.

Таццяна пагадзілася з тым, што далёка не ўсе вераць у поспех яе каманды на выбарах, аднак удзел у іх дазволіць падрыхтаваць глебу на будучыню.

- Заявіўшы пра ідэі «Народнага рэферэндуму» на ўсю Беларусь, карыстаючыся выбарамі, мы зможам сабраць больш падтрымкі да парламенцкіх выбараў. Мы выступаем за мірныя перамены. Адзінства - гэта тое, што дазволіць нам зрабіць нашу жыццё лепш і здзейсніць гэтыя перамены, - сказала Караткевіч.

У канцы магілёўцы пажадалі асобе «Народнага реферндума» поспехаў на выбарах і пажартавалі наконт магчымых наступстваў:

- Калі Вам прыйдзецца бегчы з Беларусі ...

- Не прыйдзецца, я застануся тут, што б не здарылася.

- Ну ці мала, усё памятаюць што было пасля 2010, 2006. Дык вось, Вы мне скажыце, я распавяду, як Вам ноччу з Беларусі збегчы. У самога такі досвед быў, - сказаў адзін з прысутных.

Магілеўская "Вясна"

#рэферэндум

Последние новости