Лента новостей Мероприятия

У цэнтры Мінска актывісты са Скарынам збіралі подпісы за “Народны рэферэндум”

21 Августа 2015, 20:29
395 просмотров, 0 комментариев

Увечары 21 жніўня на плошчы Свабоды ў Мінску актывісты Руху “За Свабоду” збіралі подпісы ў падтрымку “Народнага рэферэндуму”.

“Мы вырашылі скарыстацца адноснай вольніцай выбарчага перыяду, якая скончыцца 11 кастрычніка”, – распавёў першы намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч. Рухаўцы цягам гадзіны сабралі 34 подпісы грамадзян. Подпісы ім дапамагаў збіраць і касцюмаваны Францыск Скарына: нагадаем, першае пытанне “Народнага рэферэндуму” тычыцца адступнасці і якасці адукацыі. “Да нас актыўна падыходзілі і падпісваліся людзі, якія ведалі, што сёння тут адбудзецца пікет пад бел-чырвона-белымі сцягамі. А вось мінакі былі дастаткова апатычнымі”, - сказаў адзін з кіраўнікоў Руху “За Свабоду”. “Сёння і ў іншых месцах Мінска праходзілі пікеты па збору подпісаў у падтрымку ідэі “Народнага рэферэндуму”, але адметнасць гэтага ў тым, што ён прайшоў на вачах вялікай колькасці міліцыі”, - адзначыў Губарэвіч. 21 жніўня быў апошні дзень збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. На плошчы Свабоды ў Мінску быў арганізаваны вялікі “Пікет нацыянальнага сцяга”. Сярод іншага актывісты Руху “За Свабоду” збіралі там подпісы ў падтрымку “Народнага рэферэндуму”.

Рух "За Свабоду" #рэферэндум

Последние новости