Лента новостей Мнения

Андрэй Дзьмітрыеў: ідзем на выбары, каб трэніравацца

01 Августа 2015, 17:26
585 просмотров, 0 комментариев

Пра "Народны рэферэндум", на які зрабіла стаўку кампанія "Гавары праўду", і навошта ісці на прэзідэнцкія выбары, кажа Андрэй Дзьмітрыеў.

А. Дзьмітрыеў: Гэта пытаньне, якое задаюць людзі выключна з палітызаванай публікі. Мы стаім у пікетах, і да нас ніхто не падыходзіць з пытаньнем: «Навошта вы ўдзельнічаеце?» Нават калі людзі ня вельмі вераць, што мы здольныя перамагчы Лукашэнку, яны ўсё роўна цікавяцца кандыдатамі, яны цікавяцца праграмамі, яны думаюць, што будзе далей. І наш удзел у выбарах дае такія адказы для людзей.

Я параўноўваю палітыку са спортам. Калі б у спаборніцтвах удзельнічалі толькі тыя, хто дакладна зойме першае месца, то на старт выходзілі б адзін-два чалавекі. Ты ўдзельнічаеш у выбарах, бо ты хочаш перамагчы, і ты робіш усё, каб перамагчы. Можа, у гэты раз мы прыйдзем да фінішу другімі ці трэцімі, але самае галоўнае – не спыняцца. Трэба трэніравацца да таго моманту, калі мы здолеем нарэшце перамагчы.

Вы сказалі вельмі важную фразу, якую я лічу памылковай: «Вам не дадуць перамагчы». Зразумела, вы кажаце пра падлік галасоў. Але перамога адбудзецца тады, калі мы здолеем перацягнуць на свой бок большасьць грамадзтва. І тут «Гавары праўду» няма ў чым папракнуць. Мы працуем і падчас выбараў, і паміж выбарамі – у межах тых магчымасьцяў, якія маем.

Але чаму зьнізілася актыўнасьць «Гавары праўду» паміж выбарамі? Пасьля 2013 году ўжо ня чуць пра «Грамадзянскую дамову», пра «народныя прыёмныя». Куды гэта ўсё падзелася?

А. Дзьмітрыеў: Калі мала рэсурсаў, ты павінен на нечым сканцэнтравацца. «Грамадзянская дамова» існуе, да нас зьвяртаюцца людзі, каб мы абаранялі іх інтарэсы ў малых справах. Аднак мы сфакусаваліся на кампаніі «Народнага рэфэрэндуму», якую мы рабілі разам з Рухам «За Свабоду», Беларускім народным фронтам, Сацыял-дэмакратычнай партыяй. Мы сабралі велізарную колькасьць подпісаў. Вялікая колькасьць з іх сабрана рукамі актывістаў «Гавары праўду».

Каб гучаў «Народны рэфэрэндум», мы пачалі менш казаць пра «Гавары праўду». Але праца была. І тое, што ініцыятыўная група Тацьцяны Караткевіч стала другой па колькасьці сябраў пасьля Лукашэнкі (я не бяру пад увагу Гайдукевіча) – гэта вельмі добры паказчык.

А чаму на выбары ідзе менавіта Тацьцяна Караткевіч, а не вы? Вы зьяўляецеся нашмат больш дасьведчаным палітыкам.

А. Дзьмітрыеў: Вы экспэрт, але не дапрацавалі… Мне пакуль 34 гады. Я не магу балятавацца ў прэзыдэнты паводле закону.

А праз 5 гадоў? Ці асьмеліцеся вы прыняць удзел у такой небясьпечнай справе, як выбары ў Беларусі?

А. Дзьмітрыеў: Трэба вырашаць праблемы па меры іх паступленьня. Цяпер мы робім усё, каб Тацьцяна Караткевіч, як прадстаўнік «Народнага рэфэрэндуму», «Гавары праўду», Сацыял-дэмакратычнай партыі, атрымала як мага большую падтрымку грамадзтва. Ня важна, пойдзе на наступныя выбары яна, я альбо ўвогуле нехта іншы. Мы робім усё, каб быць як мага больш пасьпяховымі ў гэтым, 2015 годзе. Зробім гэта, зробім працу над памылкамі – пойдзем далей.

Поўная версія матэрыяла: Польскае радыё для замежжа

#рэферэндум

Последние новости