Лента новостей Мнения

Ці палюбіць электарат жанчыну-кандыдатку ў прэзідэнты?

10 Апреля 2015, 18:00
601 просмотр, 0 комментариев

Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка ацэньвае магчымасці на прэзідэнцкіх выбарах жанчыны-кандыдаткі са сваёй «жаночай званіцы».

У грамадстве працягваецца абмеркаванне магчымага ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі кандыдата ад ініцыятывы „Народны рэферэндум” Таццяны Караткевіч. Пры гэтым з боку асобных апазіцыйных лідараў ўжо пачуліся галасы: а ці справіцца жанчына з такім цяжарам? І як успрыме жанчыну электарат?

Зінаіда Бандарэнка: Я сама ў свой час ад АГП балатавалася ў дэпутаты, на сабе адчула, што гэта такое. Але тут трэба ў першую чаргу трэба глядзець не на прынцып “мужчына-жанчына”, а на тое, ад апазіцыі ты ці не. Таму падчас майго ўдзелу ў кампаніі многія, калі і выказвалі мне сімпатыі, то з нейкім кукішам у кішэні. Ёсць такое ў беларусаў.

Але я вельмі ўзрадавалася, калі даведалася, што спадарыня Караткевіч дала папярэднюю згоду ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі. Можа ў яе харызмы малавата, але ўсё з часам набываецца, і я б зычыла ёй толькі перамогі. Маё ўсё нутро – за яе!

На ваш погляд, ці ўспрымуць людзі жанчыну-кандыдатку?

Бандарэнка: Ставіцца будуць па-рознаму, і я нават пагаджаюся з тым, што беларусы ў сваіх сімпатыях больш спрыяюць мужчынам, хоць, спадзяюся, погляды ў грамадстве змяняюцца наконт жанчын. Тым больш, перад намі такія цудоўныя прыклады! Літва, скандынаўскія краіны, канцлер ФРГ Ангела Меркель… І мы бачым, што ў тых краінах, на чале якіх жанчыны, справы ідуць добра.

Таму ёсць спадзяванні, што і беларусы могуць прагаласавць за Караткевіч, калі тая канчаткова вырашыць скласці канкурэнцыю дзеючаму прэзідэнту.

Якія перавагі можа выкарыстаць жанчына падчас выбарчай кампаніі?

Бандарэнка: Абаяльнасць, сваю прыгажосць… Жанчыне трэба браць электарат знешнасцю! Неабходны прыгожыя плакаты, адзенне, трэба, каб добра папрацаваў іміджмейкер. Пры сустрэчах з людзьмі неабходна ўменне размаўляць з імі. У жанчыны ёсць шмат рычажкоў, на якія яна можа націснуць, каб скарыць Беларусь.

Радыё "Рацыя"

#рэферэндум

Последние новости