Палітычная камісія БНФ падтрымала Караткевіч як кандыдата ад "Народнага рэферэндуму"
 |
07 Апреля 2015, 16:39
670 просмотров, 0 комментариев
3 красавіка адбылося пашыранае пасяджэньне палітычнай камісіі Партыі БНФ з удзелам кіраўнікоў рэгіянальных арганізацыяў партыі, на якім было разгледжанае пытаньне пра ўдзел Партыі БНФ у кампаніі выбараў прэзыдэнта ў 2015 годзе.
|
- Бяручы пад увагу неабходнасьць захаваньня адзінства дэмакратычных сілаў Беларусі, - Грунтуючыся на дасягненьнях грамадзкай ініцыятывы “Народны рэфэрэндум”, - Кіруючыся неабходнасьцю прадухіленьня магчымых крамлёўскіх сцэнароў у часе выбарчай кампаніі 2015 году, якія могуць несьці пагрозу незалежнасьці нашай краіны, Палітычная камісія Партыі БНФ прыняла рашэньне: падтрымаць у якасьці супольнага кандыдата на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад ініцыятывы “Народны Рэфэрэндум” спадарыню Тацьцяну КАРАТКЕВІЧ. У выкананьне рашэньняў сакавіцкага Сойму Партыі БНФ, падтрымка кандыдата ад “Народнага рэфэрэндуму” з боку Беларускага Народнага Фронту будзе абумоўленая прынцыпамі абароны незалежнасьці ды нэўтральнасьці Беларусі. Падтрыманы Партыяй БНФ кандыдат мусіць выступаць за вяртаньне ў якасьці дзяржаўных сымбаляў Беларусі бела-чырвона-белага сьцягу і гербу “Пагоня”. У часе палітычнай кампаніі і правядзеньня перадвыбарчай агітацыі Партыя БНФ будзе канцэнтравацца на пытаньнях абароны незалежнасьці і рэалізацыі праграмных палажэньняў Беларускага Народнага Фронту. Гэтае рашэньне пашыранага пасяджэньня палітычнай камісіі Партыі БНФ падлягае зацьвярджэньню на красавіцкім Сойме Партыі БНФ, які прызначаны на 25 красавіка. // Партыя БНФ #рэферэндум
|
|