Ігар Барысаў: Народны Рэферэндум. Якасная медыцына
22 Марта 2015, 09:18
693 просмотра, 0 комментариев
Прадстаўнік Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Партыі (Грамада) Ігар Барысаў пра якасную медыцыну.
"Кампанія Народны Рэферэндум а таксама Беларуская Сацыял-Дэмакратычная Партыя Грамада вылучаюць адну з найбольш важных праблем сучаснага грамадства - медыцыну. Нас хвалюе не толькі яе агульны стан, але і якасць аказання паслуг", - кажа Ігар Барысаў. Па ягоных словах, на дадзены момант у краіне не толькі "не праведзена рэформаў, якія б вывелі медыцыну на больш высокі, якасны ўзровень", але і "вызначылася пэўная тэндэнцыя на зніжэнне прэстыжу прафесіі медыка, у паліклініках і бальніцах не хапае кваліфікаваных спецыялістаў". Epramova #рэферэндум