Лента новостей Мероприятия

“Народны рэферэндум” у Лідзе: якія выгады ад асацыяцыі з ЕС?

23 Февраля 2015, 14:57
409 просмотров, 0 комментариев

У цэнтральнай раённай бібліятэцы Ліды 22 лютага ў межах «Народнага рэферэндуму» прайшлі чарговыя грамадскія слуханні па пытанні еўраінтэграцыі Беларусі.

Нагадаем, трэцяе пытанне «Народнага рэферэндуму» гучыць так: «Ці падтрымліваеце вы курс на эканамічную інтэграцыю, асацыяцыю і стварэнне бязвізавай прасторы з Еўрапейскім Саюзам?».

«Кантакты з аб'яднанай Еўропай цывілізуюць уладу. Дапаможам уладзе цывілізавацца», - заявіў палітолаг, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец, які на слуханнях выступаў у якасці эксперта.

Удзельнікі абмеркавалі магчымыя выгады ад асацыяцыі з Еўрасаюзам і візавай лібералізацыі. Асабліва шмат пытанняў было пра малы памежны рух. Людзі сярод іншага запытваліся, чаму ў Лідзе амбасада Літвы не адкрывае чаканы многімі візавы цэнтр.

Слуханні вёў намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў, з вітальным словам выступіў першы намеснік Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, прысутнічаў каардынатар кампаніі «Гавары праўду» па Гродзенскай вобласці Зміцер Бандарчук.

// Рух "За Свабоду"

#рэферэндум

Последние новости