Лента новостей СМИ о Референдуме

«Народны рэферэндум»: шлях мірных перамен

18 Февраля 2015, 14:10
496 просмотров, 0 комментариев

Больш за год таму ў Беларусі нарадзілася ідэя правядзення новага рэферэндуму – народнага, які выказаўся б па тых пытаннях, што найбольш хвалююць зараз людзей.

Пра тое, як успрымаецца ідэя грамадствам, уладамі, пра ўжо зробленае і планы на новы год расказваюць кіраўнікі арганізацый, якія ініцыююць “Народны рэферэндум”.

Андрэй Дзмітрыеў, намеснік кіраўніка грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!”:

«Дом будуецца проста – цэгла за цэглай…»

Дзясяткі людзей патэ-лефанавалі ў офісы “Гавары праўду!” апошнімі днямі з адным пытаннем: ”Што будзе далей, як вытрымаць новыя выпрабаванні, каму верыць, калі ўласная дзяржава пастаянна падманвае?”

Так, 2015 год не будзе простым. І не столькі праз тое, што недзе ў лістападзе адбудуцца выбары. Народу складана ўжо зараз.

З кожным днём рэкламуемае вертыкаллю “бясплатнае” становіцца такім дарагім, што застаецца толькі слупянець. Паход у краму, напрыклад, усё болей падобны, даруйце, на паход у музей: паглядзеў – і хопіць!

Замест таго каб дапамагаць грамадзянам зарабляць і жыць годна, улада вынаходзіць усё новыя магчымасці залазіць ім у кішэню.

Мы бачым, як многія з моладзі мараць з’ехаць, а значная колькасць дарослых мужыкоў співаецца. І ў тым і ў іншым выпадку прычына адна – адсутнасць магчымасцяў, адсутнасць будучыні.

Гэта азначае наступны сацыяльна-эканамічны дыягназ: застой.

Беларусь дасягнула мяжы і не здольная ісці наперад без мірных перамен. А як іх зрабіць, калі ніхто ні з кім не размаўляе шчыра, па сутнасці, ніхто нікому не верыць, а ўлада ігнаруе запыты грамадства і патрэбы людзей?

Выйсце якое? Зноў прымус?

Але паспяховую краіну праз прымус не пабудаваць, грамадства праз прымус не аб’яднаць. Прымус не дасць Беларусі новыя магчымасці развіцця. Якая ж альтэрнатыва?

Змяніць сітуацыю да лепшага можна толькі праз законны і мірны шлях. Праз тое, што верне прадэклараваную ў Канстытуцыі ўладу народу, і прымусіць урад пачаць перамены.

Падзеі вакол Беларусі яскрава паказваюць: важна не толькі памяняць твар улады, але мець гарантыі, што любая ўлада будзе слухаць людзей. Для гэтага трэба аб’яднаць грамаду не проста вакол нейкай асобы, а вакол ідэі – якой мы бачым Беларусь. Аб’яднаць не толькі тых, хто сёння супраць улады, але і тых, хто разумее патрэбу ў мірных пераменах і ў самой уладзе. Так мы атрымаем нацыянальную згоду. І на шляху пераўтварэнняў нас ніхто не падзеліць.

Гэта шлях “Народнага рэферэндуму”.

Ён дапамагае аб’ядноўваць тых, хто сёння па розныя бакі, але разумее: Беларусі патрэбны не застой, а развіццё. У гэтым – пытанне самога існавання дзяржавы.

Мы працягнем і надалей паступова набіраць моц, гаварыць пра самыя надзённыя пытанні: даступнасць адукацыі і медыцыны, ваенная бяспека, эканамічныя рэформы, развіццё рэгіёнаў. Мы як хадзілі ад дзвярэй да дзвярэй, так і пойдзем ізноў. Як сустракаліся з уладамі твар у твар, так і будзем ізноў сустракацца. Як рабілі самыя розныя кампаніі, выкарыстоўваючы выбары, так і працягнем ісці гэтым шляхам.

Мы ўпэўнены: наша дзейнасць крок за крокам стварае новыя магчымасці ў Беларусі, каб адбыліся мірныя перамены. Так будуецца дом – цэгла за цэглай.

План “Народнага рэферэндуму” – аб’яднаць грамадства вакол мірных перамен, зрабіць іх магчымымі і не даць нікому ігнараваць волю грамадства. Ці гэта атрымаецца ў 2015-м?

Зробім усё, каб атрымалася.

Але яшчэ горш, калі перамены прыйдуць, а мы, грамадства, станемся непадрыхтаванымі. І гэтым скарыстаецца вораг.

“Народны рэферэндум” – рэальная магчымасць быць гатовымі да рэформ у любую хвіліну, бо нас большасць і мы ведаем, якой павінна быць Беларусь.

Юрась Губарэвіч, першы намеснік старшыні Руху “За Свабоду”:

«У лютым выйдзем на 100-тысячны рубеж»

Услед за ўжо прааналізаванымі экспертамі і грамадзянамі пытаннямі нацыянальнай бяспекі, рэформы адукацыі і медыцыны з парадку дня “Народнага рэферэндуму” мы ў хуткім часе зладзім грамадскія слуханні наконт перспектыў еўраінтэграцыі.

Пытанне сфармулявана так: “Ці падтрымліваеце вы курс на эканамічную інтэграцыю, асацыяцыю і стварэнне бязвізавай прасторы з Еўрапейскім Саюзам?”

Гэтае пытанне – наздвычай актуальнае. Асабліва на фоне расійскай агрэсіі ў адносінах да суседняй Украіны і ўцягвання Беларусі ў Еўразійскі саюз.

Рух “За Свабоду” разам з партнёрамі па кампаніі “Народны рэферэндум” актывізуе збор подпісаў у яго падтрымку. У лютым выйдзем на 100-тысячны рубеж. Прычым збор подпісаў прыхільнікаў перамен будзе весціся з акцэнтам на пашырэнне геаграфіі “Народнага рэферэндуму” – у новых гарадах, дзе мы яшчэ не былі.

“Народны рэферэндум” – гэта і канкрэтызаванае аб’яднанне тых беларусаў, якія прагнуць перамен, і кансалідацыйная пляцоўка для апазіцыі, што вельмі важна ў год прэзідэнцкіх выбараў. Рух “За Свабоду” выступае за абранне адзінага кандыдата ад апазіцыі. Ім можа стаць у тым ліку і той палітык, па персоне якога спачатку будзе знойдзены кампраміс сярод арганізацый і партый, што бяруць удзел у кампаніі “Народны рэферэндум”.

Але тут больш важная нават не асоба адзінага кандыдата, а яго пазіцыя і праграма. Так, для Руху “За Свабоду” істотна, каб апрача пытанняў “Народнага рэферэндуму” ў праграме “адзінага” была артыкулявана праблема незалежнасці Беларусі і цывілізацыйнага выбару.

Аляксей Янукевіч, старшыня Партыі БНФ:

«Гарант незалежнасці Беларусі – наша грамадства, наша нацыя»

Год, які пачаўся, будзе вельмі важным у лёсе беларускай нацыі і беларускай дзяржавы. Барацьба за свабоду і незалежнасць, за права быць гаспадарамі на сваёй зямлі і займаць годнае месца ў сям’і еўрапейскіх народаў або страта сваёй дзяржавы і незайздросны лёс нацыянальнай меншасці і “малодшых братоў” у банкрутуючай еўраазіяцкай імперыі – такі выбар будзе стаяць у 2015-м перад намі.

Я веру ў нашу нацыю. Упэўнены: беларусы здольныя абараніць сваю краіну. Дзеля гэтага толькі патрэбна, каб мы як нацыя паверылі ў сваю моц. Каб зніклі апатыя ды абыякавасць, якія так моцна ўкараніліся ў нашым грамадстве. Каб людзі ўсвядомілі тыя пагрозы, з якімі сутыкаецца сёння Беларусь і кожны яе грамадзянін, і каб паверылі, што ад кожнага залежыць і ягоны асабісты лёс, і лёс краіны.

Менавіта дзеля таго, каб абуджаць грамадства і перамагчы апатыю, мы сёння працуем разам з партнёрамі па “Народным рэферэндуме”. У 2015-м гэтыя задачы – абуджэнне грамадства і пазбаўленне яго ад апатыі – будуць надзвычай важнымі.

Адна з галоўных форм нашай працы -- грамадскія слуханні па пытаннях, якія мы прапануем у межах рэферэндуму. Яны не толькі даюць магчымасць данесці да далёкіх ад палітыкі людзей меркаванні экспертаў, але і выказацца кожнаму, задаць свае пытанні або ўнесці прапановы. І калі людзі бачаць свае прапановы ў выніковым тэксце рэкамендацый, што рыхтуюцца па кожным пытанні і прапануюцца дзяржаве шырокім колам грамадскасці, яны пачынаюць верыць у сябе, у дэмакратычную апазіцыю, у тое, што ёсць прастора для руху наперад.

Сёлета намі запланаваны дзясяткі слуханняў па ўсёй краіне як у сталіцы і абласных цэнтрах, так і ў райцэнтрах і нават у невялікіх мястэчках. Тыя рэкамендацыі, што падрыхтуюць эксперты з улікам прапаноў удзельнікаў слуханняў і іншых неабыякавых грамадзян, перададзім у профільныя дзяржаўныя органы, апублікуем і шырока распаўсюдзім.

Мы верым, што наша праца ў 2015 годзе будзе паспяховай, што людзі будуць абуджацца і далучацца да працы грамадскіх арганізацый і дэмакратычных партый. І што абуджанае грамадства станецца тым надзейным гарантам незалежнасці Беларусі, які здолее абараніць лёс краіны і еўрапейскую будучыню беларусаў.

Ірына Вештард, старшыня БСДП:

«Адукацыя і медыцына – хэдлайнеры нашай палітыкі»

2015-ы для Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) – год прыярытэтаў адукацыі і аховы здароўя. Менавіта на гэтым мы будзем акцэнтаваць сваю ўвагу падчас сваёй дзейнасці ў межах «Народнага рэферэндуму».

Як настаўніца скажу, што ўся сістэма адукацыі перажывае далёка не самыя лепшыя часы. Яе трэба рэфармаваць ад пачатковых дашкольных навучальных устаноў да інстытутаў перападрыхтоўкі кадраў. Калі мы гэтага не зробім, то апынемся на перыферыі цывілізацыйнага развіцця, бо сучаснасць дыктуе зусім іншыя правілы – закончыўшы любую навучальную ўстанову, яе выпускнік акрамя доўгачаканага дыплома павінен мець яшчэ і сучасныя веды. Як паказвае практыка, часам няма ні сучасных ведаў, ні проста ведаў, затое ёсць дыплом, якім можна любавацца і прыкрывацца ў выпадку неабходнасці.

Давучыліся! Вучні і студэнты вывучаюць тры мовы – рускую, беларускую і англійскую, але пасля заканчэння школ і ўніверсітэтаў у лепшым выпадку могуць размаўляць ды пісаць толькі па-руску і тое з памылкамі. Пра веданне астатніх моў маўчу – спрэс навучэнцы кажуць, што «ведаюць», а звязаць тры словы не могуць... Што да прыродазнаўчых навук, то хачу сказаць: для таго, каб падрыхтаваць вучняў і студэнтаў, патрэбна сучасная матэрыяльна-тэхнічная база з сучаснымі лабараторыямі ў кожнай школе і ўніверсітэце, а гэтага няма.

Медыцына ў цэнтры ўвагі, бо кожны з нас час ад часу звяртаецца да ўрача, але што мы ў многіх месцах бачым? Перапоўненыя паліклінікі, адсутнасць індывідуальнага падыходу, недахоп сучаснага абсталявання і спецыялістаў, празмерная цэнтралізацыя галіны і нічым не абгрунтаваныя платныя паслугі. Апроч таго, урачы падчас прыёму больш запаўняюць розныя паперкі, чым аглядаюць пацыента.

У нас няма практыкі сямейных урачоў, і гэта таксама выклікае праблемы. У нас не вытрымліваюцца нарматывы па аглядзе пацыентаў.

Педагогі і медыкі не могуць паказыраць тым, што маюць высокія заробкі, адсюль і карупцыя, калі за адпаведную плату ставіцца залік ва ўніверсітэце ці пацыент атрымлівае больш якаснае лячэнне.

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) лічыць, што менавіта адукаваныя і здаровыя грамадзяне мусяць стаць асновай нашага соцыуму, бо карысці ад гэтага значна больш, чым ад змаргіналізаванага і хворага грамадства.

«Народны рэферэндум» – выклік сучасным праблемам, якія дагэтуль застаюцца нявырашанымі, але, як паказвае час, патрабуюць неадкладнага вырашэння.

Нагадаем, на ініцыяваны “Народны рэферэндум” прапанаваны шэсць пытанняў:

• Ці згодны вы, што ў дзяржаўных установах адукацыі і аховы здароўя ўсе паслугі грамадзянам Беларусі павінны аказвацца бясплатна?

• Ці згодны вы, што кіраўнікі выканкамаў гарадоў, раёнаў, абласцей павінны абірацца прамым галасаваннем грамадзян?

• Ці падтрымліваеце вы курс на эканамічную інтэграцыю, асацыяцыю і стварэнне бязвізавай прасторы з Еўрапейскім Саюзам?

• Ці згодны вы, што дзеля забеспячэння нейтральнага статусу Беларусі ў краіне павінна быць забаронена размяшчэнне замежных вайсковых аб’ектаў, ядзернай зброі, а беларускія вайскоўцы не мусяць несці службу за мяжой?

• Ці згодны вы, што адна і тая ж асоба не можа займаць пасаду прэзідэнта больш за два тэрміны?

• Ці згодны вы, што грошы, атрыманыя ад запланаванай урадам прыватызацыі, у першую чаргу павінны пайсці на кампенсацыю ўкладаў, згубленых падчас дэвальвацыі-2011, і стварэнне працоўных месцаў?

Инициатива «Народный референдум» попыталась в 2014 году наладить разговор с властью вокруг темы возможных мирных перемен в Беларуси

Главный акцент был сделан на депутатов Палаты представителей Национального собрания – они ведь формально представители граждан в высшем органе власти.

Каждый из 110 депутатов минимум дважды получил письма от руководителей организаций, инициирующих «Народный референдум», с предложением публично высказать свое отношение к этому вопросу.

У 40 членов ПП активисты побывали на личных приемах: предлагали поднять проблему на парламентской сессии.

После общественных слушаний в двух десятках городов Беларуси по вопросам образования, здравоохранения и национальной безопасности экспертами «Народного референдума» были выработаны соответствующие рекомендации. Они переданы при личных встречах руководителям министерств и профильных комиссий Палаты представителей, а также направлены в государственные СМИ – «Настаўнiцкую газету», «Медицинский вестник» и «Во славу Родины».

Рекомендации не остались без внимания. Вот, в частности, ответ председателя постоянной комиссии Палаты представителей по здравоохранению Александра Цецохо: «Комиссия… в целом поддерживает предложения (экспертов «Народного референдума. – Прим. ред.)».

При этом, заявлено в письме, ряд предложений уже были учтены в «Плане мероприятий по повышению эффективности работы отрасли здравоохранения до 2020 г.», Национальной стратегии развития здравоохранения, иных нормативно-правовых актах.

По мнению автора документа, система здравоохранения в Беларуси «носит преимущественно государственный характер» и «обеспечивает оказание качественной бесплатной медицинской помощи гражданам».

Как утверждается далее, расходы на сферу медицины в республике находятся на уровне 4 процентов ВВП, что «соответствует уровню многих европейских стран». Но, как оказалось, поставленные государством задачи планируют довести приведенный уровень расходов до 7 процентов валового внутреннего продукта к 2030 году.

Будет развиваться практика оказания платных услуг населению и добровольного медицинского страхования. Более широко планируется внедрять институт врачей общей практики и усиливать роль участковых врачей, информирует А.Цецохо.

Республиканским бюджетом на 2015 год также предусмотрено сокращение количества дней пребывания пациентов в стационаре, на долю амбулаторных услуг населению будет выделено не менее 40 процентов от общего объема средств, предусмотренных финансированием сферы медицины.

«Считаем возможным использование предложенных инноваций по реформированию системы здоровья в Республике Беларусь в нашей дальнейшей работе, благодарим за небезразличие к проблемам отрасли и вашу активную гражданскую позицию», – резюмирует свой ответ депутат.

// Сергей НЕЧАЕВ, "Народная воля"

#рэферэндум

Последние новости