Лента новостей Мероприятия

Гарадзенскі актывіст накіраваў скаргу ў Камітэт ААН

28 Января 2015, 21:52
404 просмотра, 0 комментариев

Скарга ў камітэт па правах чалавека ААН накіраваная гарадзенскім актывістам кампаніі “Гавары Праўду” Ежы Грыгенчам. Летась у час збору подпісаў грамадзянаў за “Народны Рэферэндум” яго затрымала міліцыя, а суд аштрафаваў.

Каардынатар кампаніі “Гавары Праўду” па Гарадзенскай вобласці Зміцер Бандарчук каментуе справу Радыё "Рацыя":

- Любы жыхар Гародні ці іншага населенага пункту Беларусі мае права на зварот у дзяржаўныя органы па любым пытанні. Так і кампанія “Народны рэферэндум” пабудаваная на тым, каб грамадзяне не бралі дазвол у дзяржавы, каб ініцыяваць правядзенне Народнага рэферэндуму. Актывісты збіраюць подпісы пад зваротам грамадзянаў, каб парламент ці прэзідэнт, як суб’екты, якія могуць інцыяваць правядзенне рэферэндуму, зрабілі гэта.

Ежы Грыгенчу вінавацілі ў тым, што ён быў ініцыятарам рэферэндуму ў Беларусі. Хоць ініцыяваць рэферэндум прапаноўвалася Парламенту і кіраўніку краіны. У падпісных лістах было патрабаванне бясплатнай адукацыі і медыцыны, а таксама, каб на пасаду прэзідэнта можна было абірацца не больш за два тэрміны запар, ды іншае.

#рэферэндум

Последние новости