Распачатая інфармацыйная кампанія супраць «Народнага рэферэндуму»
 |
19 Января 2015, 14:49
719 просмотров, 0 комментариев
У Бярозаўцы, што на Гродзеншчыне, распаўсюджваюцца негатыўныя чуткі пра мэты кампаніі “Народны рэферэндум”.
|
«Грамадскія актывісты збіраюць у Бярозаўцы подпісы за «Народны рэферэндум» не першы месяц», - распавёў Pyx.by каардынатар Руху «За Свабоду» па Гродзенскай вобласці Сяргей Трафімчык. Па ягоных словах, першапачаткова ніякіх праблемаў не было. «Але цяпер людзі, якія падпісваліся, сталі наракаць: «Дарэмна я падпісаўся, кажуць, што гэта за тое, каб у нас як ва Ўкраіне была вайна і гармідар», - адзначыў актывіст Руху. Ён лічыць, што такія чуткі распаўсюджваюцца для супрацьдзеяння кампаніі. «Як толькі з'явіліся такія чуткі, мы правялі інфармацыйную кампанію, распаўсюдзілі інфармацыйныя буклеты», - падкрэсліў Сяргей Трафімчык. Ён падкрэсліў: «Мы будзем і надалей збіраць подпісы». «Улады разумеюць, што актывісты «Народнага рэферэндуму», збіраючы подпісы, дзейнічаюць цалкам у легальным полі, - пракаментаваў сітуацыю першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч. - І адзіным спосабам перашкодзіць іх працы, ёсць той, што яны ведаюць яшчэ з савецкіх часоў, - сказіць і дыскрэдытаваць саму ідэю”. Ён падкрэсліў, што адзіная нашая зброя ў такой сітуацыі – галоснасць, збор подпісаў і сустрэчы з жыхарамі Беларусі. #рэферэндум
|
|