Лента новостей Мероприятия

АФІША. “Народны рэферэндум” пра нацыянальную бяспеку

25 Ноября 2014, 14:26
678 просмотров, 0 комментариев

Пры канцы лістапада адбудзецца шэраг мерапрыемстваў з чарговага цыклу грамадскіх слуханняў у межах “Народнага рэферэндуму”.

Яны прысвечаныя пытанням нацыянальнай бяспекі – паводле чацвертага пытання з парадку дня прапанаванага плебісцыта. Яно гучыць так: “Ці згодныя вы, што дзеля забеспячэння нейтральнага статусу Беларусі ў краіне павінна быць забаронена размяшчэнне замежных вайсковых аб’ектаў, ядзернай зброі, а беларускія вайскоўцы не мусяць несці службу за мяжой?”

Слуханні ўжо адбыліся ў Вілейцы, Лунінцы і Жлобіне. Выступалі прадстаўнікі кампаніі “Народны рэферэндум” і ваенныя эксперты Аляксандр Алесін і Леанід Спаткай.

На чарзе – Бабруйск, Баранавічы і Гродна. Расклад такі:

Бабруйск – 26 лістапада, вул. Кастрычніцкая 33/1, пачатак у 18:00.

Баранавічы – 28 лістапада, вул. Камуністычная, 19а, кв. 112, пачатак у 18.00.

Гродна – 30 лістапада, вул. Будзённага, 48А, пачатак у 13:00

Нагадаем, у жніўні, верасні і кастрычніку ў больш як дзясятку гарадоў прайшлі слуханні, прысвечаныя даступнасці і якасці медыцыны і адукацыі ў Беларусі.

Па іх выніках былі складзеныя рэкамендацыі па магчымых рэформах у гэтых галінах – іх перадалі ў адпаведныя профільныя дзяржаўныя ведамствы. Рэкамендацыі па ўдасканаленні сістэмы нацыянальнай бяспекі будуць прэзентаваныя на заключных грамадскіх слуханнях па гэтай праблематыцы, якія пройдуць напачатку снежня ў Мінску.

#рэферэндум

Последние новости