Лента новостей Мероприятия

У Вілейцы абмеркавалі пагрозу з боку расейскіх вайсковых базаў

18 Ноября 2014, 10:54
685 просмотров, 0 комментариев

16 лістапада ў Вілейцы (Менская вобласьць) адбыліся грамадзкія слуханьні, прысвечаныя ўдзелу Беларусі ў ваенных блоках і наяўнасьці замежных вайсковых базаў на яе тэрыторыі.

Мерапрыемства было прысьвечанае аднаму з пытаньняў, што прапанаваныя для правядзеньня «Народнага рэферэндуму».

Сярод запрошаных гасьцёў прысутнічалі намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў, намесьніца старшыні Партыі БНФ Вольга Лагвіновіч і адзін з лідэраў кампаніі “Гавары праўду” Сяргей Вазняк. У якасьці экспэрта выступаў палкоўнік Леанід Спаткай, у мінулым – ваенны лётчык, былы намесьнік камандзіра верталётнай эскадрыльлі і цяперашні сябра Рады Беларускага саюза ветэранаў памежнай службы.

Паводле меркаваньня экспэрта, імкненьне да нейтралітэту, што дэкляруецца ў беларускай Канстытуцыі, насамрэч не выконваецца. Беларусь зьяўляецца ўдзельнікам ваеннага блока АДКБ і прыняла на сабе вайсковыя абавязацельствы ў межах Саюзнай дзяржавы з Расеяй.

Пазаблокавы статус, інакш кажучы нейтралітэт – гэта тэарэтычна добрая мэта, адзначыў Л. Спаткай. На практыцы геапалітычнае становішча Беларусі паміж двума ваенна-палітычнымі саюзамі робіць малаверагодным ягоную рэалізацыю. Беларусь зьяўляецца дзяржавай-спажыўцом бясьпекі, нейтралітэт вымусіць значна больш траціць на ваенныя выдаткі для падтрыманьня баяздольнасьці і аховы межаў.

Цяпер, па словах палкоўніка ахова паветранай прасторы ажыццяўляецца пры дапамозе Расіі. Абарону межаў Беларусь ажыццяўляе ўласнымі сіламі.

Ажыўленая дыскусія разгарнулася вакол прававых механізмаў правядзеньня Народнага рэферэндуму. На думку Сяргея Вазняка, не мае прынцыповага значэння жаданьне або нежаданьне ўладаў праводзіць плебісцыт. Самае важнае – працягваць працаваць з насельніцтвам у межах ініцыятывы, пераконваць людзей у неабходнасьці мірных пераменаў, лічыць палітык.

Арганізатары мяркуюць правесці грамадскія слуханьні па пытаньнях разьмяшчэньня расейскіх вайсковых базаў яшчэ ў пяці гарадах краіны.

#рэферэндум

Последние новости