Лента новостей Мероприятия

Слуханні па ахове здароўя ў Віцебску

21 Октября 2014, 23:13
544 просмотра, 0 комментариев

19 кастрычніка ў Віцебску адбыліся грамадскія слуханні “Як зрабіць медыцыну якаcнай і даступнай?”, якія падрыхтавалі удзельнікі ініцыятывы “Народны рэферэндум”.

Сустрэча адбывалася ў Віцебскім “Еўрапейскім клубе”, дзе каля 40 жыхароў Віцебска і Віцебскай вобласьці абмеркавалі праблемы сучаснай беларускай медыцыны разам з экспертамі і прадстаўнікамі партыйных і грамадскіх арганізацый і рухаў спрабавалі вызначыць рэкамендацыі па паляпшэнні справаў у ўстановах аховы здароў’я.

На пачатку сустрэчы удзельнікаў віталі намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў, генеральны сакратар БСДП (Грамада) Мечыслаў Грыб, каардынатарка кампаніі “Гавары праўду” па Віцебскай вобласці Лідзія Сагідуліна, каардынатар Руха “За свабоду” па Віцебскай вобласці Хрыстафор Жаляпаў.

Экспертам на гэтай сустрэчы выступіла доктарка са шматгадовым стажам, супрацоўніца Магілеўскай абласной станцыі пераліваньня крыві Наталія Шкадун, якая прадставіла агульную карціну стану установаў аховы здароўя Беларусі, умовах працы урачоў і малодшага медперсаналу паліклінік і бальніцаў, а таксама выказала свае прапановы па рэфармаваньні гэтай сыстэмы ў нашай краіне.

Удзельнікі слуханнняў актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні прапанаваных тэзаў. Вядомы віцебскі доктар Ігар Пастноў распавёў пра стан медычных установаў Віцебска, аб хранічным недафінансаваньні медычных установаў, каласальных і нічым не абгрунтаваных выдатках на так званы “рамонт”, агучыў свае прапановы па зменах у працы аховы здароў’я. Віцябляне таксама звярнулі ўвагу на стан зоны адпачынку “Мазурына”, некалі ўтульнае месца для жыхароў горада, дзе зараз нічога няма, і як выказалася адна з акрыўных удзельніц дыскусіі: “Вады папіць няма дзе, кафэ не працуе, смецце і бруд на пляцоўках”. Былі закранутыя пытанні праграмы навучання ў Віцебскім медуніверсытэце і чэргаў у віцебскіх паліклініках.

Напрыканцы дыскусіі вядомая дзяячка БХД Таццяна Севярынец зьвярнула ўвагу прысутных на тое, што рашэньнем гарадскога Савета дэпутатаў Віцебска №22 ад 18 верасня 2014 года ў інвестыцыйную праграму горада ўнесены змены, якія скарачаюць аб’ёмы фінансавання па галіне «Ахова здароўя» у Віцебску на цэлых 30%. Такім чынам удзельнікі слуханьняў змаглі належным чынам ацаніць “клопат” дзяржавы пра медыцынскае абслугоўваньне сваіх грамадзянаў… //Narodny.org

#рэферэндум

Последние новости