Лента новостей Мнения

Юрась Губарэвіч: Няхай чыноўнікі наведаюць звычайныя паліклінікі…

16 Октября 2014, 22:36
796 просмотров, 0 комментариев

Першы намеснік старшыні руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч распавядае, чаму ён супраць платнага наведвання паліклінік, і аб чым бы паспрачаўся з парламентарыем.

Сябра камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы, а ў нядаўнім мінулым галоўны ўрач сталічнай паліклінікі №34 Дзмітрый Шаўцоў выказаўся за ўвядзенне сістэмы аплаты наведвання дзяржаўных паліклінік.

Актывісты кампаніі «Народны рэферэндум» Юрась Губарэвіч, Андрэй Дзмітрыеў і Ігар Лялькоў звярнуліся да дэпутата Шаўцова з прапановай правесці публічныя дэбаты па гэтай балючай для насельніцтва тэме і накіравалі яму адкрыты ліст.

"Я лічу, што ў сёняшніх умовах рабіць платнае наведванне паліклінік недапушчальна, таму што ў першую чаргу трэба агулам непакоіцца пра стан сістэмы аховы здароўя ў краіне, якая, на маю думку, не адпавядае ніякім стандартам", - сказаў Юрась Губарэвіч радыё "Рацыя".

Па ягоных словах, ён "неаднойчы сутыкаўся з сітуацыямі, калі якасць медычнага абслугоўвання ў адносінах да людзей, якіх добра ведаю, мякка будзе сказана, пакідала жадаць лепшага".

"З-за несвоечасова выеўленых праблемаў чалавек затым нават меў праблемы са здароўем. Вось на гэта трэба ў першую чаргу скіраваць грошы. Калі якасць нашай медыцыны будзе на ўзроўні, тады ўжо можна казаць і пра нейкія формы аплаты з боку грамадства", - падкрэcліў першы намеснік старшыні Руху "За Свабоду".

Гэта можа быць, па ягоным меркаванні, "і страхавая медыцына ў выпадку, калі працадаўца бярэ на сябе аплату страхавых полісаў сваіх супрацоўнікаў, а дзяржава дапамагае сацыяльна неабароненым колам насельніцтва".

"Але сёння забіраць у народа грошы за нізкі ўзровень асблугоўвання – гэта проста нейкі здзек з боку дзяржавы. Няхай бы гэты дэпутат паразмаўляў са сваімі выбарцамі і пачуў бы тое, што яны думаюць на гэты конт. Магчыма, пасля гэтага ён і змяніў бы сваё стаўленне да праблемы. Таму і запрашаем дэпутата Шаўцова на адкрытыя дэбаты, хоць адказу на наша запрашэнне пакуль няма", - дадаў ён.

РР: Многія медыкі кажуць, што якасць абслугоўвання такая ж, якія ў іх і заробкі…

Юрась Губарэвіч: Мне таксама дзіўна, што дзяржава не клапоціцца пра сістэму ахову

здароўя. Заўсёды ж можна знайсці грошы не на чарговыя пражэкты кшталту лядовых палацаў альбо пабудовы новых урадавых рэзідэнцый, а ўкласці гэтыя рэсурсы ў тыя ж паліклінікі ці заробкі медыцынскіх работнікаў. Але гэта ўжо пытанні да дзяржавы.

РР: Аднак чыноўнікі заяўляюць, што дзесяткі лядовых палацаў якраз і пабудавалі для таго, каб нацыя была здаровай. Ці правільна тут растаўлены прыярытэты?

Юрась Губарэвіч: Натуральна, няправільна. Спорт (асабліва – прафесійны) – гэта выбар адзінак, а сістэма аховы здароўя закранае ўсё беларускае грамадства. Вось – прыярытэт! Няхай чыноўнікі наведаюць хакейныя матчы і не лячэбную камісію, а сходзяць у звычайныя паліклінікі. Б’юся аб заклад, што там народу збіраецца ў разы больш, чым на “Менск-Арэне”.

#рэферэндум

Последние новости