Лента новостей Мероприятия

Афіша. Слуханні па медыцыне ў Маладзечне, Баранавічах і Віцебску

17 Октября 2014, 09:42
666 просмотров, 0 комментариев

Шэраг абмеркаванняў праблем і магчымых рэформаў у галіне аховы здароўя адбудуцца ў кастрычніку ў межах кампаніі “Народны рэферэндум”.

Паводле першага пытання з яго парадку дня.

Нагадаем, яно гучыць такім чынам: “Ці згодныя вы, што ў дзяржаўных установах адукацыі і аховы здароўя ўсе паслугі грамадзянам Беларусі павінны аказвацца бясплатна?”

Удзел у грамадскіх слуханнях возьмуць лідары “Народнага рэферэндуму”, эксперты, практыкуючыя лекары і іхнія пацыенты.

Праблемы медычнага абслугоўвання і тое, як зрабіць яго больш якасным і даступным, спачатку абмяркуюць у Маладзечне – 17 кастрычніка а 18-й гадзіне па адрасе: вул. Чыстая, 26.

Затым – а 13.00 18 кастрычніка ў Баранавічах, дакладней у вёсцы Русіно Баранавіцкага раёна, па вуліцы Сасновая, 5.

Далей – чарга Віцебска: 19 кастрычніка з пачтакам а 14-й гадзіне на вул. 1-я Сенненская, 5.

У кастрычніку слуханні па медыцыне таксама будуць арганізаваныя ў Оршы і Рэчыцы.

Нагадаем, у жніўні ў шэрагу гарадоў (Гомель, Полацк, Гродна, Магілёў) быў зладжаны першы цыкл слуханняў - на тэму “Як зрабіць адукацыю якаснай і даступнай?”.

“Прафесійная і даступная медыцына, адукацыя – гэта элементарнае права на годнае цяперашняе і будучае для нас і (галоўнае!) для нашых дзяцей! Дзяржава не мае права рабіць бізнэс на нашым здароўі і абмяжоўваць нашы магчымасці», - лічаць ініцыятары “Народнага рэферэндуму”.

Пасля правядзення грамадскіх слуханняў будуць складзеныя прапановы па рэформе ў сферы аховы здароўя, якія ініцыятары “Народнага рэферэндуму” накіруюць у профільнае міністэрства.

Нядаўна быў перададзены ў адпаведнае ведамства спіс прапановаў па рэформе адукацыі пасля слуханняў па гэтай праблематыцы.

#рэферэндум

Последние новости