Лента новостей Мероприятия

Хто сярод дэпутатаў самы смелы?

02 Октября 2014, 11:44
784 просмотра, 1 комментарий

Лідары палітычных партый і арганізацый, якія ініцыявалі кампанію “Народны рэферэндум”, у дзень адкрыцця восеньскай сесіі наведалі Палату прадстаўнікоў.

Яны перадалі парламентарыям першыя сабраныя 50 тысяч подпісаў грамадзян у падтрымку прапанаванага рэферэндуму.

На прэс-канферэнцыі, прысвечанай гэтай падзеі, лідар кампаніі “Гавары праўду” Уладзімір Някляеў сказаў, што сёння настроі беларускага грамадства можна акрэсліць коратка – “абы не было вайны!”.

“І дзверы баяцца адчыняць. Што прапанаваць у такіх умовах – рэвалюцыю, Плошчу? Быў прапанаваны “Народны рэферэндум” як шлях мірных пераменаў”, - заявіў палітык.

Апошнія дадзеныя НІСЭПД паказалі, што амаль палова грамадзян Беларусі прыязна ставяцца да ідэі “Народнага рэферэндуму”, адзначыў Някляеў. На яго думку, гэта поспех. Працу актывістаў “Народнага рэферэндуму” ён назваў не такой эфектнай, як лозунгі на мітынгах кшталту “У турму!”, “У Гаагу!”.

“Задача дэмакратычнай апазіцыі - паскараць працэс паступовай, крокам за крокам, эвалюцыі грамадства”, - падсумаваў Уладзімір Някляеў.

Першы намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч прадставіў журналістам адмысловы зварот да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі – ён будзе накіраваны кожнаму з іх:

“Мы пастараемся сустрэцца з кожным з іх. Каб знайсці сярод дэпутатаў хаця б аднаго смелага, які б ініцыяваў разгляд у парламенце пытання аб прызначэнні рэферэндуму на гэтай сесіі. Палата прадстаўнікоў не раз у рэкордна хуткія тэрміны прымала патрэбныя рашэнні: імгненна, напрыклад, прагаласавалі да Дамову аб Еўразійскім саюзе, за дзень прымаўся бюджэт. Мы дадзім ім болей часу здаць іспыт перад народам”.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч заявіў, што кампанія “Народны рэферэндум” мае стратэгічныя мэты: “Гэта адна з формаў палітычнага дзеяння дзеля перадухілення магчымай расійскай агрэсіі. Гарантам незалежнасці сёння ёсць не Лукашэнка, а грамадства. І трэба паспрыяць, каб яно стала суб’ектам палітычнага жыцця”.

Старшыня БСДП (Грамада) Ірына Вештард зазначыла, што “Народны рэферэндум” дазваляе аб’ядноўваць не толькі палітычныя сілы, але і насельніцтва”.

#рэферэндум

Последние новости