Лента новостей СМИ о Референдуме

Час патрабуе рэферэндуму

22 Мая 2013, 13:01
354 просмотра, 0 комментариев

Амаль 17 гадоў таму ўлада, так бы мовіць, раілася з народам праз рэферэндум і да сённяшняга дня спасылаецца на тыя вынікі. Настаў час правесці новы рэферэндум.

З такой ініцыятывай выступілі тры беларускія апазіцыйныя структуры — рух “За Свабоду”, кампанія “Гавары праўду!” і Партыя БНФ. Пра гэта было заяўлена 20 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Намеснік старшыні руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч паведаміў, што канкрэтныя пытанні, якія будуць прапанаваны на рэферэндум, плануецца сфармуляваць да мясцовых выбараў, якія павінны прайсці не пазней за сакавік 2014 года. Паводле яго слоў, кандыдаты ў дэпутаты ад апазіцыйных сённяшняй уладзе сіл адлюструюць гэтыя пытанні ў сваіх перадвыбарных праграмах. Менавіта падчас выбараў пачнецца збор подпісаў пад ініцыятывай правядзення рэферэндуму.

Папярэдне вядома, што на рэферэндум прапануецца вынесці пытанні, якія тычацца эканамічнага развіцця краіны, сацыяльнай абароны сем’яў, пабудовы эфектыўнай дзяржавы. “Гэта будуць пытанні, якія цікавяць большасць насельніцтва”, — паабяцалі аўтары ідэі.

Последние новости