Лента новостей Мероприятия

Афіша “Народнага рэферэндуму”: слуханні па медыцыне ў Брэсце і Мінску

23 Сентября 2014, 22:55
1056 просмотров, 0 комментариев

Дыскусіі ў сталіцы і Брэсце адбудуцца ў межах вераснёўскага цыклу грамадскіх слуханняў паводле першага пытання з парадку дня “Народнага рэферэндуму”.

Яно гучыць такім чынам: “Ці згодныя вы, што ў дзяржаўных установах адукацыі і аховы здароўя ўсе паслугі грамадзянам Беларусі павінны аказвацца бясплатна?”

Праблемы медычнага абслугоўвання і тое, як зрабіць яго больш якасным і даступным, раней у верасні ўжо абмеркавалі ў Бабруйску і Слоніме. Зараз - чарга Брэста і Мінска. Удзел у грамадскіх слуханнях возьмуць лідары “Народнага рэферэндуму”, эксперты, практыкуючыя лекары і іхнія пацыенты.

У Брэсце слуханні пройдуць 27 верасня, у суботу, у памяшканні газеты "Брэсцкі кур'ер" (вул. 17-га верасня, д. 22-24). Пачатак - у 14.00.

У Мінску слуханні адбудуцца 30 верасня, у аўторак, у офісе Партыі БНФ. Пачатак – а 18-й гадзіне.

Нагадаем, у жніўні ў шэрагу гарадоў (Гомель, Полацк, Гродна, Магілёў) быў зладжаны першы цыкл слуханняў - на тэму “Як зрабіць адукацыю якаснай і даступнай?”.

“Прафесійная і даступная медыцына, адукацыя – гэта элементарнае права на годнае цяперашняе і будучае для нас і (галоўнае!) для нашых дзяцей! Дзяржава не мае права рабіць бізнэс на нашым здароўі і абмяжоўваць нашы магчымасці», - лічаць ініцыятары “Народнага рэферэндуму”.

Пасля правядзення вераснёўскіх грамадскіх слуханняў будуць складзеныя прапановы па рэформе ў сферы аховы здароўя, якія ініцыятары “Народнага рэферэндуму” накіруюць у профільнае міністэрства. А ў хуткім часе будзе перададзены ў адпаведнае ведамства спіс прапановаў па рэформе адукацыі.

#рэферэндум

Последние новости