“Народны рэферэндум”: Медыцына ў Беларусі становіцца пераважна платнай
 |
17 Сентября 2014, 07:32
929 просмотров, 2 комментария
У Слоніме 16 верасня адбыліся другія ў верасні грамадскія слуханні з цыклу, прысвечанага рэформам у сферы медыцыны.
|
Мерапрыемствы арганізаваныя ініцыятывай “Народны рэферэндум”. Тэма слуханняў “Як зрабіць медыцынскае абслугоўваннем якасным і даступным?” вытворная ад першага пытання прапанаванага беларускаму грамадству плебісцыта. Яно, нагадаем, гучыць такім чынам: “Ці згодныя вы, што ў дзяржаўных установах адукацыі і аховы здароўя ўсе паслугі грамадзянам Беларусі павінны аказвацца бясплатна?” “Прафесійная і даступная медыцына, адукацыя – гэта элементарнае права на годнае цяперашняе і будучае для нас і (галоўнае!) для нашых дзяцей! Дзяржава не мае права рабіць бізнэс на нашым здароўі і абмяжоўваць нашы магчымасці", - лічаць ініцыятары “Народнага рэферэндуму”. Удзел у слонімскіх слуханнях узялі лідары “Народнага рэферэндуму”, эксперты, практыкуючыя лектары і іхнія пацыенты. Мясцовы доктар Іван Шэга, які выступіў асноўным выступоўцам падчас слуханняў, распавёў пра правілы здаровага ладу жыцця, а таксама шэраг праблемаў функцыявання медыцыны. Ва ўлады няма, на ягоную думку, палітычнай волі рабіць рэформы ў гэтай сферы як на лакальным, так і нацыянальным узроўнях. У прыватнасці, ён прапануе "развесці" дыягностыку і дыспансерызацыю. Медыцынская сістэма становіцца ва ўсё меншых аб'ёмах бясплатнай, адзначыў урач. Па ягоных словах, платныя паслугі першапачаткова задумваліся як дадатковыя, разлічаныя на тых людзей, у якіх большыя заробкі, але сёння яны пачынаюць пераважаць. Выступілі на слуханнях і пацыенты Івана Шэгі. Яны казалі пра тое, што сістэма ў сферы аховы здароўя – несправядлівая па сутнасці, спрыяе карупцыі, грошы размяркоўваюцца не туды, куды трэба. Намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Алесь Лагвінец распавёў удзельнікам слуханняў пра "Народны рэферэндум" і актуальнасць пытанняў з ягонага парадку дня. "Гэта сродак дагрукацца да грамадства, абудзіць яго", - падкрэсліў Лагвінец. Слуханні таксама адбудуцца ў Брэсце і Мінску. Пасля правядзення вераснёўскіх грамадскіх слуханняў будуць складзеныя прапановы па рэформе ў сферы аховы здароўя, якія ініцыятары “Народнага рэферэндуму” накіруюць у профільнае міністэрства. А ў хуткім часе будзе перададзены ў адпаведнае ведамства спіс прапановаў па рэформе адукацыі. //Pyx.by #рэферэндум
|
|