Лента новостей Мероприятия

Лагвінец: Дэпутаты абмяркоўваюць «Народны рэферэндум»

12 Сентября 2014, 09:15
690 просмотров, 2 комментария

Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец 10 верасня сустрэўся з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Васілём Аляксеенкам.

«Так званы дэпутат ад самага пачатку задаў напружаны і непрыязны тон у сустрэчы. Ягоныя паводзіны былі пазбаўленыя элементарнай карэктнасці», - распавёў сайту Pyx.by Алесь Лагвінец.

Нягледзячы на агрэсіўную рэакцыю, патлумачыў намеснік старшыні Руху, ён распавёў пра «Народны рэферэндум», звярнуў увагу, што «гэта жаданне 50 000 грамадзянаў Беларусі, і пытанні рэферэндуму - вельмі важныя для краіны».

З выказванняў Аляксеенкі стала зразумела, што «Народны рэферэндум» і ягоныя пытанні сталі прадметам абмеркавання сярод "палатачнікаў", дадаў Лагвінец. «Ён чуў ад іншых пра падобныя візіты», - патлумачыў ён.

Разам з Алесем Лагвінцом на сустрэчы быў актывіст Руху Міхал Васілеўскі, які пражывае на тэрыторыі 98-й Грушаўскай акругі.

Гэта была ўжо дзявятая падобная сустрэча ініцыятараў "Народнага рэферэндуму" з дэпатутамі Палаты прадстаўнікоў. Мэта сустрэчаў - інфармаванне пра пытанні рэферэндума і саму кампанію.

#рэферэндум

Последние новости