Лента новостей Мероприятия

Афіша “Народнага рэферэндуму”

02 Сентября 2014, 13:53
491 просмотр, 2 комментария

На бягучым тыдні кампаніі “Народнага рэферэндуму” плануе шэраг мерапрыемстваў.

3 верасня ўвечары лідары кампаніі пакамунікуюць з двума дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў у Мінску: абмяркуюць лакальныя праблемы на іхніх акругах і прэзентуюць пытанні “Народнага рэферэндуму”.

Маюць адбыцца размовы з дэпутатамі Генадзем Пальчыкам ад Ясенінскай выбарчай акругі №100 і Аляксандрам Валчанковым ад Партызанскай акругі №110.

У гэты самы дзень лідары “Народнага рэферэндуму” будуць збіраць подпісы ў падтрымку яго парадку дня ў жылых дамах Маладзечна.

5 верасня адбудуцца заключныя грамадскія слуханні на тэму “Як зрабіць адукацыю якаснай і даступнай?” паводле аднаго з пытанняў прапанаванага плебісцыта. Яны пройдуць у Гомелі а 16.30 у канферэнц-зале “АМАКС Візіт-гатэля” (вул. Кісялёва, 6).

11 верасня пачнецца новы цыкл слуханняў, прысвечаны стану медыцыны.

#‎рэферэндум‬

Последние новости