Лента новостей Мероприятия

Губарэвіч: Дэпутаты абавязаны падтрымаць «Народны рэферэндум», бо гэта воля іх выбарцаў

20 Августа 2014, 21:40
720 просмотров, 1 комментарий

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў павінны стаць больш актыўнымі і больш увагі надаваць пытанням «Народнага рэферэндуму».

Бо гэта воля іх выбарцаў, заявіў першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч пасля сённяшняй сустрэчы з дэпутатам у Слуцку.

«Народны рэферэндум» падтрымалі больш за 3700 выбарцаў з акругі дэпутаткі Інэсы Кляшчук. Але яна спрабавала давесці, што цікавіцца іх праблемамі выключна на мясцовым узроўні. Прадстаўнікам кампаніі давялося патлумачыць ёй, што агульнанацыянальныя пытанні таксама важныя для выбарцаў», - адзначыў Юрась Губарэвіч.

«У выніку Кляшчук моўчкі заслухала інфармацыю пра кампанію, збор подпісаў, пытанні «Народнага рэферэндума», ніяк не адрэагаваўшы на ініцыятыву», - паведаміў Губарэвіч.

Па ягоным меркаванні, склалася ўражанне, што «дэпутат парламенту - не зусім на сваім месцы». «Хацелася б, каб «народныя абраннікі» былі больш актыўнымі, выказвалі сваю пазіцыю і больш цікаўнасці праяўлялі да ініцыятываў, падтрыманых іх выбарцамі, што носяць мірны, законны характар і вядуць да пазітыўных зменаў у Беларусі», - падкрэсліў першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду».

Пры гэтым прадстаўнікі «Народнага рэферэндума» лічаць вынікі сустрэчы паспяховымі. «Дэпутат пачула інфармацыю непасрэдна з вуснаў арганізатараў, былі перададзеныя дакументы з інфармацыяй пра кампанію, вынікі сацыялагічных апытанняў», - сказаў Юрась Губарэвіч.

Гэта была ўжо сёмая падобная сустрэча з дэпутатамі (раней яны прайшлі ў Гомелі, Брэсце, Магілёве і г.д.). У сустрэчы ў Слуцку прымаў таксама ўдзел прадстаўнік «Гавары праўду» Яраслаў Берніковіч, які азнаёміў дэпутата з ініцыятывай у падтрымку абароны правоў дзяцей вайны.

У планах кампаніі - сустрэцца бліжэйшымі месяцамі з як мага большай колькасцю дэпутатаў. А праз некалькі тыдняў у Палату прадстаўнікоў будуць перададзеныя 50 тысяч подпісаў грамадзян у падтрымку пытанняў з парадку дня «Народнага рэферэндуму». //Pyx.by

Последние новости