Лента новостей Мнения

Змова прэзідэнтаў, а не саюз народаў

01 Июня 2014, 21:36
560 просмотров, 1 комментарий

Заява ініцыятараў “Народнага рэферэндуму" (Рух «За Свабоду», «Гавары праўду», Партыя БНФ, БСДП (Грамада), Партыя свабоды і прагрэсу).

29 траўня ў Астане кіраўнік Беларусі разам з кіраўнікамі Расіі і Казахстана падпісаў дамову пра стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза.

Ні адзін з 126 дакументаў, якія складаюць дамову і кожны з якіх падпісаў асабіста Лукашэнка, ніхто з грамадзянаў Беларусі не чытаў. Не было ні грамадскіх слуханняў, ні дэбатаў у прэсе і парламенце. Не ведаюць, што падпісалі кіраўнікі іх краінаў, ні грамадзяне Расіі, ні грамадзяне Казахстана. З гэтага вынікае, што створаны не саюз народаў, а хаўрус кіраўнікоў, па сутнасці — змова.

У гэткіх патаемных дзеяннях мы, ініціятары “Народнага рэферэндуму”, бачым ігнараванне інтарэсаў народа, небяспеку для Беларусі, перш за ўсе для яе незалежнасці.

У інтарэсах Беларусі не змяншаць, а павялічваць сувязі з Еўрапейскім Саюзам, які з’яўяляецца найлепшым партнёрам на шляху мадэрнізацыі, развіцця эканомікі і мірных пераменаў у краіне. Дабрабыт беларусаў можна быць забяспечаны толькі калі будзе больш Еўропы ў Беларусі. Шляхам еўразійскай змовы дабрабыту для людзей і самастойнасці для краіны забяспечыць немагчыма.

Мы прапануем іншы шлях - шлях “Народнага рэферндуму”, які базуецца на павазе да меркавання народа, на ўдзеле грамадства ў прыняцці лёсавызначальных для краіны рашэнняў.

Последние новости