У Берасці - першыя затрыманні за збор подпісаў за “Народны рэферэндум”
 |
04 Апреля 2014, 21:12
10049 просмотров, 0 комментариев
Пра гэта паведаміў старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), актывіст кампаніі “Гавары Праўду!” Ігар Маслоўскі.
|
Падчас абыхода кватэр жыхаром аднаго з дамоў была выкліканая міліцыя. Палітык распавёў пра тое, як і чаму здарылася такая сітуацыя. - Па словах нашай актывісткі нарад супрацоўнікаў міліцыі выклікаў адзін з жыхароў кватэры. Па яе словах, гэта былы міліцыянт. Відаць, нешта яму не спадабался ў нашых пытаннях, і ён выклікаў супрацоўнікаў міліцыі. Складзеныя два пратаколы на мяне і на актывістку. Мы патлумачылі, што дзейнічаем адпаведна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Па выніках затрымання на грамадскую актывістку і Ігара Маслоўскага быў складзены пратакол апытання. Палітык не выключае, што справа з пратаколам можа мець працяг. //Радыё "Рацыя"
|
|