Спалохаліся радыёвыступу кандыдата ў дэпутаты з-за "Народнага рэферэндуму"
 |
05 Марта 2014, 21:39
726 просмотров, 0 комментариев
Рэчыцкае раённае радыё “Дняпровец” не пагаджаецца без цэнзуры прапускаць у эфір зварот да выбарцаў аднаго з кандыдатаў у дэпутаты райсавета.
|
Гаворка пра прадпрымальніка, рэгіянальнага каардынатара кампаніі “Гавары праўду”Алега Шабетніка. “Запісаць на радыё мяне запісалі, але папярэдзілі, што аддадуць у раённую выбарчую камісію, а тая – у Цэнтрвыбаркам. Будуць шукаць нейкія парушэнні. У сваім выступе я распавёў пра “Народны рэферэндум”, ініцыяваны кампаніяй “Гавары праўду”, БНФ і рухам “За свабоду”, пра выбарнасць старшыняў выканкамаў, а таксама прэзідэнта – не больш як два тэрміны. Распавядаў і пра вяртанне да бясплатнай адукацыі. Відаць, гэта ўсё і палохае і радыё, і выбарчыя камісіі”, – сказаў службе маніторынга ГА “БАЖ” кандыдат у дэпутаты Рэчыцкага райсавета Алег Шабетнік. Дарэчы, апрача райсавета, Шабетнік вылучаўся і кандыдатам у дэпутаты Гомельскага аблсавета па Холмецкай выбарчай акрузе №52. Аднак камісія не зарэгістравала яго, і цяпер у згаданай акрузе, дзе адзіным кандыдатам засталася начальніца абласной падатковай інспекцыі, выбары будуць праходзіць на безальтэрнатыўнай аснове, паведамляе БАЖ.
|
|